Куда пойти учиться безработному?

Общество Экономика

Фото носит иллюстративный характер.

Сучасны рынак працы патрабуе мабільных, гатовых пастаянна вучыцца людзей. Адны вучацца самі, другім набыць новую запатрабаваную прафесію гатовы дапамагчы дзяржаўныя органы па працы. 

Куды пайсці вучыцца беспрацоўным? Якія прафесіі запатрабаваны ў раёне, вывучаў карэспандэнт раёнкі.

Калі чалавек не можа знайсці сабе работу з-за адсутнасці неабходнай спецыяльнасці, калі  яе трэба змяніць, калі ўзніклі медыцынскія супрацьпаказанні пры рабоце па ранейшай прафесіі, упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама можа накіраваць на прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, павышэнне кваліфікацыі або на курсы па 40 рабочых прафесіях.

Якія прафесіі запатрабаваны на рынку працы раёна?  Ва ўпраўленні кажуць, што ёсць вакансіі кантралёраў-касіраў, электраманцёраў, кандытараў (у магазін “Санта”), трактарыстаў, электрагазазваршчыкаў, слесараў па рамонце аўтамабіляў, аператараў кацельні, цырульнікаў, муляраў-тынкоўшчыкаў, плітачнікаў і інш.

Калі выконваюцца ўсе ўмовы дагавору, то навучэнцам выплачваецца стыпендыя, аплачваюцца расходы на праезд і бясплатна прадастаўляецца інтэрнат. Абучэнне вядзецца ў дзённай форме ў вучэбных цэнтрах Віцебска, Полацка і залічваецца ў стаж работы.

«У гэтым годзе службай занятасці былі накіраваны на вучобу шэсць беспрацоўных, – расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Людміла Сямагіна. – Вывучыліся пяць жыхароў раёна, у тым ліку трое прайшлі курсы «асновы бізнес-планавання», адзін вывучыўся на слесара-сантэхніка, яшчэ адзін – на машыніста (качагара) кацельні. Зараз адзін жыхар раёна асвойвае спецыяльнасць «аператар кацельні».

У службу занятасці для праходжання курсаў звяртаюцца і тыя, хто хоча адкрыць сваю справу. Ім прапануюць абучэнне на курсах «асновы прадпрымальніцкай дзейнасці», дзе вучаць, як весці сваю справу, а таксама кансультуюць па напісанні бізнес-плана.

Тыя, хто вучыўся на курсах ад службы занятасці, маюць магчымасць атрымаць фінансавую дапамогу ў выглядзе субсідыі (сродкі з пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва) для арганізацыі прадпрымальніцкай або рамеснай дзейнасці. Памер субсідыі – 11 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (для горада), 15 бюджэтаў пражытачнага мінімуму (для сельскай мясцовасці). Такой субсідыяй у гэтым годзе скарысталіся два чалавекі. Адзін арганізаваў прадпрымальніцтва (мыццё, хімчыстка і афарбоўка тэкстыльных і мехавых вырабаў), другі падаўся ў рамесніцтва. Сёлета будзе выдзелена яшчэ адна субсідыя на рамесную дзейнасць. Праўда, ёсць умова для яе выдачы: дзейнасцю трэба займацца на працягу шасці месяцаў, у адваротным выпадку грошы давядзецца вяртаць у бюджэт.

Зараз служба занятасці фарміруе групы на абучэнне па наступных прафесіях: майстар па манікюры, педыкюры (з разлікам, што чалавек будзе адкрываць сваю справу), прадавец, повар, асновы бізнес-планавання.

   – Добра, што існуе дзяржаўная падтрымка людзей, якія хочуць змяніць ці атрымаць  прафесію, – кажа Максім Філановіч. – Пасля школы вывучыўся на повара-кандытара. Але ж захацеў змяніць прафесію. Упраўленне па працы накіравала мяне на вучобу слесараў-сантэхнікаў. Зараз працую на ўчастку г. п. Шуміліна «Полацкводаканал». Работа падабаецца, умовы працы і заробак задавальняюць.

– Я вучыўся на курсах «асновы бізнес-планавання», – расказаў Іван Тарасаў. – Загарэўся адкрыць рамесніцкую справу па дрэваапрацоўцы ў Мішневічах, адкуль сам родам. Хачу вырабляць драўляныя лыжкі, раздзелачныя дошкі, фотарамкі, апалонікі і іншую прадукцыю з дрэва. Закончыў напісанне бізнес-плана, спадзяюся атрымаць субсідыю.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *