От одной спички загорелась трава, загорелся дом, загорелась земля

Актуалии Экология

Травяныя палы – сапраўднае бедства
У мінулым годзе ў рэспубліцы адбылося 8126 пажараў на агульнай плошчы 8758 га. Выратавальнікі ліквідавалі 1019 лясных пажараў, 967 узгаранняў тарфянікаў, 6140 выпадкаў гарэння травы і кустоўя.
Супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях выязджалі больш за дзвесце разоў на тушэнне сухой травы, прымалі ўдзел у ліквідацыі шасці тарфяных і пяці лясных пажараў.

Практычна ўсе травяныя палы адбываюцца па віне чалавека. Спальвае, скажам, чалавек рэшткі мінулагодняй лістоты ці вецця, а касцёр часта выходзіць з-пад кантролю. Прычынай травяных пажараў могуць быць хуліганскія дзеянні або элементарная неасцярожнасць. У выніку загаранняў агонь хутка распаўсюджваецца, што прыводзіць да знішчэння жылых і гаспадарчых пабудоў, гібелі людзей.
Вясеннія палы – сапраўднае экалагічнае бедства. Яны негатыўна ўплываюць на ўрадлівасць глебы. Акрамя гэтага, у час пажараў у атмасферу выдзяляецца вялікая колькасць атрутнага дыму. Травяныя палы часта прыводзяць да ўзгарання тарфянікаў і лясных пажараў.
Згодна з арт. 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, пажніўных рэшткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі палаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 БВ (да 8 мільёнаў 400 тысяч рублёў). Развядзенне агню у забароненых месцах вядзе да папярэджанне або накладання штрафу ў памеры да 12 БВ.
Нагадваем, што згодна з Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь парушальнікі пажарнай бяспекі прыцягваюцца і да крымінальнай адказнасці.
Згодна з Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь дапускаецца  толькі кантралюемае развядзенне кастроў для спальвання смецця і адходаў. Для гэтага павінны быць прадугледжаны пляцоўкі, акружаныя ачышчанай да мінеральнага слою глебы паласой шырынёй не менш за 0,25 м пры слабым ветры (да 5м/с) на адлегласці не менш за 15 м ад пабудоў, 25 м – ад ляснога масіву, 30 м – ад сціртаў сена і саломы.
Яшчэ адна вясенняя праблема – аматары адпачынку на прыродзе. Хочацца ім парэкамендаваць не пакідаць у месцах адпачынку  непатушаныя кастры, запалкі, акуркі, шкляныя бутэлькі, смецце. Не праходзьце міма, калі ўбачыце, што гарыць трава. Пры немагчымасці патушыць пажар сваімі сіламі тэлефануйце ў РАНС па нумары 101.
Андрэй САСНОВІЧ, начальнік РАНС.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *