5 мая – Дзень друку

Актуалии Общество

5 мая – Дзень друку
Паважаныя работнікі, ветэраны друку, пазаштатныя карэспандэнты раённай газеты «Герой працы»!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём друку!

Дазвольце выказаць вам словы прызнання і ўдзячнасці за адказныя адносіны да сваёй справы і плённую працу, надзейнае супрацоўніцтва, годнае асвятленне падзей, добрую дапамогу ў рашэнні сацыяльна значных задач.
Упэўнены, што дзякуючы адданасці лепшым традыцыям журналістыкі, вы і далей будзеце высока трымаць прафесійную планку, прыцягваючы ўсё больш чытачоў, а раённая газета будзе радаваць жыхароў Шуміліншчыны цікавымі, карыснымі і разнастайнымі матэрыяламі.
Жадаем усяму калектыву рэдакцыі, пачынаючым журналістам поспехаў у нялёгкай, але добрай справе, новых творчых планаў, цікавых навін і сустрэч, моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт.                Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *