Шумилинские инспекторы ГАИ поинтересовались у водителей, пройдён ли техосмотр

Безопасность

Няма тэхагляду – атрымай штраф
З 21 па 30 сакавіка праходзіць дэкада “Дзяржтэхагляд”. Кожны дзень праводзяцца рэйды па дарогах раёна. У адным з іх – на аўтадарозе Віцебск-Полацк і Гарадок-Ула-Камень –  пабывала на мінулым тыдні і карэспандэнт раённай газеты.
Інспектары дарожна-патрульнай службы Сяргей Калянковіч і Дзмітрый Навіцкі спынілі падчас рэйду каля паўсотні машын. Правяраліся аўтамабілі, якія эксплуатаваліся без дазвольнай наклейкі на ветравым шкле, а таксама тыя, якія мелі відавочныя неадпаведнасці па знешнім выглядзе.  У поле зроку супрацоўнікаў ДАІ трапілі тры аўтамабілі без тэхагляду. Уладальнікі першых двух легкавушак (з Шуміліна і Віцебска) спасылаліся на тое, што не паспелі прайсці тэхагляд – не было часу. А вось вадзіцель грузавой машыны з Полацка, які працуе ў індывідуальнага прадпрымальніка, шчыра прызнаўся, што гаспадар спецыяльна не спяшаецца праходзіць тэхагляд, бо за яго разам з дарожным зборам трэба выкласці больш за дзесяць мільёнаў рублёў.
Як расказалі інспектары ДПС, часта ў поле іх зроку трапляюць легкавыя машыны, з дня выпуску якіх прайшло менш за дзесяць гадоў. Гаспадары такіх легкавушак павінны праходзіць тэхагляд і плаціць дарожны збор адразу за два гады. Некаторыя, эканомячы грошы, адцягваюць да апошняга. Тым самым пакідаюць без увагі не толькі тэхнічны стан сваіх аўтамабіляў, але і бяспеку тых, хто знаходзіцца побач.  У выніку неаднойчы плацяць штраф за пратэрмінаваны тэхагляд: першы раз – ад 1 да 3 БВ, другі і наступныя – ад 2 да 5 БВ. “Калі вадзіцель па нейкіх прычынах не аплачвае адразу штраф, яго выклікаюць на адміністрацыйную камісію ДАІ, – тлумачыць Сяргей Калянковіч. – Там памер штрафу за тэхагляд (ён можа быць і максімальным) вызначае начальнік ДАІ. Увогуле за мінулы год у нашым раёне заплацілі такія штрафы больш за трыста чалавек”.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



1 комментарий по теме “Шумилинские инспекторы ГАИ поинтересовались у водителей, пройдён ли техосмотр

  1. Шумилинское ГАИ штрафует за не прохождение техосмотра водителей а возле самого ГАИ дорога вся в ямах и колдобинах где запросто можно оставить части подвески автомобиля. Для чего тогда проходить ТО и платить дорожный сбор??? Чтобы платить деньги неизвестному дяде??? И второе у нас в Шумилинском районе не созданы условия для человеческого прохождения техосмотра. Вот как раз в апреле он начнется, так что у редакции газеты есть шанс самим попробовать его пройти и написать об этом статью. Особенно интересно будет читателям увидеть фото километровой очереди во время записи на техосмотр в 7 утра.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *