Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Веснік Камітэта дзяржкантролю
Грошы  спагналі, а  не  пералічылі

КДК Віцебскай вобласці ў ходзе маніторынгу выканання патрабаванняў жыллёвага заканадаўства ў часці забеспячэння спагнання платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага карыстання ўстаноўлена, што асобнымі суб’ектамі Віцебскага раёна не забяспечваецца ў поўным аб’ёме спагнанне з жыльцоў платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага карыстання і іх пералічэнне на спецрахунак у выканкаме.
Як паказалі вынікі маніторынгу 7-мі суб’ектаў, указаныя сродкі ў поўным аб’ёме не спаганяліся і не пералічваліся. Так, за перыяд з 1 красавіка 2014 года па 31 снежня 2015 года імі пералічана на спецыяльны рахунак Віцебскага райвыканкама толькі 5,8% сродкаў, якія належаць спагнанню з жыльцоў. Пры гэтым 4 прадпрыемствамі (КУГСП “Пестуніца”, КУСГП «Эксперыментальная база “Тулава”», КУСГП “Эксперыментальная база імя Шмырова” і КУСГП “Задуброўе”) указаныя сродкі на спецрахунак райвыканкама наогул не пералічваліся. У той жа час грамадзяне ўнеслі гэтым прадпрыемствам плату за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага карыстання на агульную суму больш за 100 мільёнаў рублёў.
Па  выніках маніторынгу КДК у адрас суб’ектаў гаспадарання накіраваў рэкамендацыі па ўхіленні выяўленых парушэнняў. Кантроль за забеспячэннем выканання патрабаванняў жыллёвага заканадаўства працягваецца.

У  гандлі, як  заўсёды,  парушэнні
КДК Віцебскай вобласці ў лютым правёў праверкі гандлёвых арганізацый ААТ “Чыстыя крыніцы” (г. Мінск) і ААТ «Гандлёвы дом “Орыс”» (г. Орша). У кожным выяўлены парушэнні. Гэта і гандаль пратэрмінаванымі прадуктамі, парушэнне ўмоў захоўвання харчовых прадуктаў, адсутнасць інфармацыі пра тавар, выкарыстанне тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання на харчаблоку сталовай і ў кандытарскім цэху без належнай санітарнай апрацоўкі.
Па выніках праверак вінаватыя асобы і суб’екты гаспадарання прыцягнуты да адміністрацыйнай і дысцыплінарнай адказнасці, матэрыялы накіраваны ў органы ўлады і ўпраўлення для ўзмацнення папераджальнага кантролю за арганізацыяй гандлёвага абслугоўвання.
Усяго па матэрыялах праверак  у лютым 2016 года КДК вобласці да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуў 21 парушальніка, да дысцыплінарнай – 16, да суб’ектаў прыменены эканамічныя штрафы на суму 57,5 мільёна рублёў.

Зніжаны нарматыў на адходы
Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці Аршанскім райвыканкамам у мэтах ухілення парушэнняў, выяўленых Аршанскім міжраённым камітэтам дзяржкантролю ў ходзе праверкі КУП “Аршанская спецаўтабаза”, зніжаны нарматыў утварэння цвёрдых камунальных адходаў для насельніцтва, якое пражывае ў добраўпарадкаваных жылых будынках, з 1,66 куб. м да 1,0 куб. м.
З улікам зніжэння нарматыву з 1 студзеня бягучага года спецаўтабазай будзе пераразлічана плата насельніцтва за збор і вываз камунальных адходаў.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *