Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Вядзенне кнігі ўліку праверак – па правілах

КДК Віцебскай вобласці выявіў парушэнні правілаў вядзення кнігі ўліку праверак.

Камітэт дзяржкантролю пастаянна каардынуе і кантралюе дзейнасць кантралюючых і наглядных органаў вобласці, у тым ліку праз сродкі аналізу кніг уліку праверак суб’ектаў, куды правяраючыя абавязаны ўносіць звесткі пра праводзімыя праверкі.
У шэрагу выпадкаў КДК устанаўлівае парушэнні правілаў вядзення кнігі ўліку праверак, калі правяраючымі не ўносяцца звесткі пра дату завяршэння паверкі; не ўказваецца дакумент, складзены па выніках праверкі; не робяцца подпісы і інш. Не адзінкавымі з’яўляюцца факты неўнясення звестак пра выбарачную праверку, праводзімую сумесна з рознымі кантралюючымі (нагляднымі) органамі, пад адным парадкавым нумарам.
Усяго Камітэтам сёлета выяўлена 39 фактаў невыканання ў поўным аб’ёме патрабаванняў заканадаўства пры ўнясенні запісаў у кнігі ўліку праверак суб’ектаў. За выяўленыя парушэнні па прапанове КДК прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці 11 службовых асоб.
У той жа час у практыцы КДК вобласці сустракаюцца прыклады, калі суб’екты гаспадарання самастойна ўносяць выпраўленні ў запісы. Асаб-ліва ў часці нумарацыі колькасці праведзеных праверак, парушаючы тым самым вызначаны парадак вядзення кніг. Такія факты недапушчальныя і вядуць да неабходнасці дадатковага разбору для высвятлення прычын і асоб, якія дапусцілі парушэнні.

Колькі хачу, столькі і плачу?

Полацкім міжраённым камітэтам дзяржкантролю прыняты меры па прадухіленні парушэнняў працоўнага заканадаўства, ушчамлення законных правоў і інтарэсаў работнікаў адной з сельгасарганізацый Браслаўскага раёна.

З мэтай скараціць запазычанасць па зарплаце ў сувязі з недахопам грашовых сродкаў на яе выплату ў 2017 годзе і студзені-жніўні 2018 года асобным работнікам сельгасарганізацыі не толькі не рабілася даплата да памеру месячнай мінімальнай заработнай платы, але і налічаная была зменшана і выплачана не ў поўным памеры.
Дырэктар арганізацыі па сваіх меркаваннях без якіх-небудзь падстаў змяншаў у гэты перыяд некаторым работнікам налічаную ім зарплату. Акрамя таго, работнікам не рабіліся даплаты за работу ў звышурочны час і выхадныя дні, як патрабуе заканадаўства аб працы.
Усяго сума запазычанасці па зарплаце работнікам, выяўленая праверкай, склала больш за 363 тыс. руб.
Па заканчэнні праверкі арганізацыі было рэкамендавана кампенсаваць работнікам недаатрыманую імі заплату і адлюстраваць запазычанасць у дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці.
У выніку мер, прынятых міжрайкамітэтам, у ліпені-верасні 2020 года запазычанасць па зарплаце работнікам была часткова пагашана. Пагашэнне астатняй часткі знаходзіцца на кантролі ў КДК.
Па факце не адлюстравання запазычанасці па зарплаце ў дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням службовых асоб сельгасарганізацыі.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №92 ад 17.11.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *