Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Падведзены вынікі работы за 2016 год
У пачатку лютага адбылася калегія КДК Віцебскай вобласці, на якой былі падведзены вынікі работы за 2016 год.
За шматгадовы перыяд работы КДК склалася эфектыўная структура яго тэрытарыяльных органаў, напрацаваны вялікі арсенал дзейсных метадаў і форм кантролю, якія дазваляюць абмежаваным складам забяспечваць выкананне ўсіх мнагапланавых задач і функцый, што стаяць перад Камітэтам.
Галоўны прынцып дзейнасці Камітэта – прафілактыка, аператыўнае прыняцце мер па ўхіленні парушэнняў, а галоўнае – прычын, што садзейнічаюць іх узнікненню, дазваляюць істотна ўплываць на рашэнне праблемных пытанняў ва ўсіх сферах эканомікі рэгіёна.
Значная частка кантрольных мерапрыемстваў праводзіцца ў больш літасцівай для правяраемага суб’-екта форме – у выглядзе маніторынгу, па выніках якога могуць прымяняцца меры адміністрацыйнага ўздзеяння. За 2016 год КДК  правёў 120 маніторынгаў з ахопам больш за 1300 суб’ектаў. Іх колькасць перавысіла у 1,5 раза колькасць праверак. Складзена 15 заключэнняў па выніках аўдытаў з ацэнкай эфектыўнасці і выкарыстання сродкаў і дзейнасці суб’ектаў дзяржаўных праграм.
У 2016 годзе забяспечана эканомія дзяржсродкаў у памеры 31,9 млн. руб., у тым ліку ў сістэме ЖКГ, дарожнага будаўніцтва, АПК. Спагнана ў бюджэт 7,5 млн. руб. Міжведамаснай рэспубліканскай камісіяй прыняты рашэнні аб вызваленні шэрага суб’ектаў вобласці ад адміністрацыйных спагнанняў на 22,5 млн. руб. Камітэт падтрымлівае такі падыход: пакаранне павінны несці ў першую чаргу вінаватыя службовыя асобы, з-за іх не павінна цярпець прадпрыемства ў цэлым.
У мінулым годзе праведзена амаль 20% праверак сумесна з падраздзяленнямі КДБ, МУС, упраўленнем унутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. І гэта не лічачы сумесных праверак з фінансавай міліцыяй Камітэта. Ужо ў ходзе праверак узбуджаны крымінальныя справы, сума рэальнага ўрону склала больш за 100 млрд недэнамінаваных рублёў.

Дом сыну – за сродкі прадпрыемства
Па выніках праверкі Віцебскага РУП электраэнергетыкі “Віцебскэнерга” ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 424 КК РБ (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) ў адносінах дырэктара аднаго з філіялаў РУП “Віцебскэнерга”.
Кіраўнік, з’яўляючыся службовай асобай, дзейнічаў наўмысна, насуперак інтарэсам службы, з карыснай зацікаўленасці, злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, два гады – з сакавіка 2014 года па красавік 2016 года – у рабочы час, для будаўніцтва для свайго сына (работніка гэтага ж філіяла) прыватнага жылога дома, карыстаўся паслугамі аўтатранспарту і спецтэхнікі без дакументальнага афармлення. Аплата, вядома, таксама не праводзілася ні прадпрыемству за аказаныя паслугі, ні работнікам, якія працавалі на будоўлі.
Усімі гэтымі дзеяннямі быў нанесены ўрон прадпрыемству на агульную суму 11,5 тыс. руб., што складае 548,5 базавай велічыні і лічыцца буйным памерам.
КДК Віцебскай вобласці вынес пісьмовае патрабаванне кіраўніцтву РУП “Віцебскэнерга” скасаваць з дырэктарам філіяла працоўны дагавор.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №15 ад 21.02.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *