Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

“Гарачая лінія” па пытаннях несвоечасовай выплаты зарплаты

У Камітэце дзяржкантролю Віцебскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца даручэнне Кіраўніка дзяржавы аб безумоўным выкананні наймальнікамі працоўнага заканадаўства па своечасовай выплаце заработнай платы работнікам.
Па дадзеным пытанні арганізаваны маніторынг, падчас якога аналізуецца статыстычная справаздачнасць, выяўляюцца прычыны ўтварэння запазычанасці па аплаце працы, вывучаюцца праблемы, абазначаныя  грамадзянамі ў зваротах і на асабістых прыёмах, у мясцовыя органы ўлады  і ў адрас парушальнікаў накіроўваюцца патрабаванні аб ліквідацыі даўгоў па зарплаце і павышэнні дысцыпліны разлікаў з работнікамі. За парушэнне тэрмінаў выплаты зарплаты вінаватыя прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.
Па дадзеных статыстыкі, пратэрмінаваная запазычанасць па заработнай плаце на 1 красавіка і 1 мая 2019 года ў Віцебскай вобласці адсутнічала.
З мэтай выканання наймальнікамі працоўных правоў работнікаў і ўстаноўленых тэрмінаў выплаты зарплаты Камітэт дзяржкантролю вобласці 22 мая правядзе “гарачую лінію” з жыхарамі Віцебшчыны па пытанні несвоечасовай выплаты заработнай платы. Звароты прымаюцца з 10.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00) па тэлефонах: 8(0212)37-61-53, 37-61-94, 37-61-70.
Харчаванне дзяцей: кошт і рацыён

КДК вобласці ў 2018 годзе вывучыў сітуацыю па пытанні эфектыўнасці арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі Віцебшчыны. Вынікі былі разгледжаны на пасяджэнні калегіі КДК. Установы адукацыі прынялі адпаведныя меры па ўхіленні парушэнняў.
У мэтах зніжэння кошту рацыёнаў харчавання ўстановы адукацыі пачалі закупляць менш тлустую малочную прадукцыю, што дазволіла пашырыць асартымент прадукцыі. Ва ўсіх ВНУ грамадскімі групамі арганізаваны кантроль якасці харчавання, у тым ліку паўнаты закладкі сыравіны і выхаду гатовай прадукцыі, выканання ўмоў захоўвання прадукцыі, утрымання і выкарыстання памяшканняў і абсталявання. Прынятыя меры дазволілі выправіць недахопы.
Разам з тым, наступныя дадатковыя кантрольныя мерапрыемствы, праве-дзеныя ва ўстановах адукацыі Віцебска і Віцебскага раёна, у Шуміліне і Лёзне, паказалі, што маецца шэраг парушэнняў.
Так, у асобных дашкольных і школьных установах не наладжана работа па складанні збалансаванага меню і набыцці неабходных прадуктаў. Устаноўлены выпадкі нерацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў пры ажыццяўленні закупак прадуктаў і выкарыстанні сыравіны. Пры складанні меню шэраг устаноў не прытрымліваўся перспектыўных двухтыднёвых рацыёнаў харчавання, ва ўсіх правераных установах выяўлена невыкананне натуральных норм, асартыменту і вагі стравы, дапушчана іх паўтараемасць.
На пасяджэнні калегіі КДК прызнана недастатковай работа галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама, асобных аддзелаў па адукацыі гар(рай)выканкамаў. Пастанова калегіі накіравана ў аблвыканкам для прыняцця мер рэагавання.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №39 ад 21. 05. 2019 г.