Госконтроль проводит «горячую линию» по безбарьерной среде

Вестник Комитета госконтроля Общество

“Гарачая лінія” па безбар’ерным асяроддзі

Стварэнне безбар’ернага асяроддзя – адна з асноўных задач сацыяльнай палітыкі краіны. У Віцебскай вобласці з 2011 па 2015 гады рэалізоўвалася Дзяржаўная праграма для стварэння безбар’ернага асяроддзя жыццядзейнасці фізічна аслабленых асоб.
У цяперашні час аб’екты безбар’ернага асяроддзя ствараюцца ў рамках выканання Дзяржаўнай праграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гады.
Мерапрыемствамі праграм прадугледжваецца комплексны падыход да вырашэння пытанняў ухілення натуральных, інфармацыйна-камунікацыйных і архітэктурных перашкод, якія замінаюць доступу да аб’ектаў сацыяльнай і іншай інфраструктур і свабоднаму перасоўванню інвалідаў.
Для таго, каб кантраляваць выкананне праграм, Камітэт дзяржкантролю Віцебскай вобласці здзяйсняе маніторынг эфектыўнасці выкарыстання дзяржаўных сродкаў на іх рэалізацыю.
У сувязі з гэтым 12 верасня будзе наладжана “гарачая лінія” з жыхарамі вобласці па праблемах стварэння і эксплуатацыі аб’ектаў безбар’ернага асяроддзя. Звароты будуць прымацца з 10.00 да 16.00 па тэлефонах: 8(0212) 42-61-94, 42-61-70 і 42-61-53.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №70 ад 08.09.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *