Шумилинские пионеры зажигали костры доброты

Молодёжь Общество


“Запалі касцёр дабрыні!”

На мінулым тыдні прайшоў раённы этап 5-га рэспубліканскага агляду-конкурсу піянерскіх агітбрыгад “Запалі касцёр дабрыні!”.
“Мерапрыемства было прысвечана Дню піянерскай дружбы, 25-годдзю Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, 75-ай гадавіне з дня напісання аповесці А. Гайдара “Цімур і яго каманда”, –  расказала Н. Л. Пятроўская, старшыня Шумілінскага раённага савета грамадскага аб’яднання “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. – Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы савет піянерскай арганізацыі, Цэнтр дзяцей і моладзі”.
У аглядзе-конкурсе піянерскіх агітбрыгад прынялі ўдзел восем каманд. У першай намінацыі “Заўсёды гатовы” піянеры расказвалі пра сваю дружыну. Лепшай была прызнана агітбрыгада “Патрыёты” з раённай гімназіі, другое і трэцяе  месцы атрымалі агітбрыгады з аднолькавай назвай “Дружба” з Обальскай школы і Шумілінскай СШ № 1.
У намінацыі “Цімур і яго новая каманда” трэба было расказаць пра цімураўскую работу і валанцёрскі рух у сваёй школе, прывесці прыклады добрых спраў. Цімураўцы прыходзяць на дапамогу слабейшым, дапамагаюць састарэлым і могуць пахваліцца шмат якімі карыснымі справамі. Перамагла агітбрыгада “Новыя Цімуры” з СШ № 2, другое месца – у каманды “Дабрыня” з Мішневіцкай СШ, трэцяе – у агітбрыгады “Дружныя рабяты” з Амбросавіцкай школы.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *