Шумилинские спортивные новости

Спорт, туризм

Міні-футбол і настольны тэніс
Падчас школьных канікул ФСК “Здароўе” праводзіць спаборніцтвы для дзяцей па месцы жыхарства. Вось і сёлета ў спаборніцтвах па міні-футболе  прынялі ўдзел 6 каманд. Турнір прайшоў у барацьбе, надалі інтрыгу матчы з удзелам шумілінскіх хлопцаў, якія пастаянна займаюцца ў спартыўнай зале клуба, дарэчы, яны выступалі ў камандзе  “ФСК “Здароўе”. Першае месца – у каманды з Шумілінскай СШ №1, другое – у “ФСК “Здароўе”, трэцяе – у каманды са Слабадской школы.
У настольным тэнісе за перамогу змагаліся хлопцы і дзяўчаты з шумілінскіх СШ №1 і СШ №2, Язвінскай і Слабадской школ, раённай гімназіі. Спаборніцтвы прайшлі ў дзвюх узроставых групах. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Мікіта і Вадзім Скараходы (Язвінская школа), Валянціна Ходзюш і Анастасія Рагожкіна (Шумілінская СШ №1). Па выніках спаборніцтваў сфарміравана каманда, якая будзе абараняць гонар Шуміліншчыны на абласных спаборніцтвах, што пройдуць у канцы сакавіка.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Перамаглі шумілінцы
У спартыўным комплексе Першамайскага раёна Дэпартамента аховы г. Віцебск прайшоў першы этап чэмпіянату Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама па міні-футболе.
Каманда шумілінскіх міліцыянераў на чале з начальнікам крымінальнага вышуку С. І. Бяржаніным ва ўпартай барацьбе абышла каманды  з Лёзна, Гарадка і Бешанковічаў і заваявала перамогу.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №25 ад 29.03.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *