К профессиональному празднику

Людзі і лёсы Общество

Сантэхніка выклікалі?
Каля васьмі год працуе слесарам-сантэхнікам у камунгасе Уладзімір Пятровіч Бурлакоў. Сціплы і добрасумленны. Менавіта гэтыя якасці і сталі залогам поспеху ў рабоце сантэхніка.
За змену да дзесяці разоў людзі звяртаюцца ў камунгас па рамонце сантэхнікі. У кагосьці кран паламаўся, у некага трубы пацяклі… «З людзьмі трэба працаваць па-чалавечы, — перакананы У. П. Бурлакоў, — часам і самому ў магазін за нейкімі запчасткамі прыходзіцца схадзіць. Бывае, што адразу і не адрамантуеш».
Ён прафесіянал. Так пра яго кажуць і калегі, і кліенты. Але сам Уладзімір Пятровіч кажа: “Час не стаіць на месцы. З’яўляецца ўсё новае і новае. Бывае, што прыходзіцца з нечым разбірацца метадам проб і памылак…”.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №22 ад 25.03.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *