Неделю детской книги провели шумилинские библиотекари

Культура Образование

Тыдзень дзіцячай кнігі
З 22 па 27 сакавіка, на працягу сямі дзён сакавіцкіх школьных канікулаў, раённая дзіцячая бібліятэка сустракала сваіх чытачоў.
З мерапрыемства пад назвай «Казкі ў госці да нас прыйшлі» пачаўся тыдзень дзіцячай кнігі. У бібліятэку былі запрошаны дзеці са школьнага лагера Шумілінскай СШ №1.
Для вучняў 3-4 класаў была арганізавана літаратурная гульня «Востраў кніжных скарбаў». Праграма тыдня ўключала «Падарожжа па краіне мультфільмаў», гадзіну казкі «Ну-ка, кніжка, павярніся, ну-ка, казка, пакажыся!», дзень настольных гульняў, конкурс малюнкаў «Вясна ідзе. Вясне дарогу!».
Таксама была арганізавана віктарына па казках Шарля Перо для выхаванцаў старэйшай групы д/с №2.
На працягу тыдня дзіцячай кнігі ў бібліятэцы панавала атмасфера радасці і вяселля.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №26 ад 01.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *