Шуміліна чакае прэм’ера спектакля “Гуляем у дружную сям’ю, ці Гарнір па- французску”

Новости

Шуміліна чакае прэм’ера
Раз на два гады ладзіцца абласны агляд-конкурс тэатральнага мастацтва. Народны тэатр раённага цэнтра культуры ў конкурсе “Тэатральная вясна – 2016” заявіць пра сябе спектаклем “Гуляем у дружную сям’ю, ці Гарнір па- французску” па п’есе Марка Камалеці. Адзначым, што два гады таму ў такім конкурсе наш народны тэатр заняў трэцяе месца.
У чацвер, 14 красавіка, у дзень прэм’еры абласное журы будзе ацэньваць работу самадзейных артыстаў, работнікаў РЦК і рэжысёра Таццяны Багданавай на роднай сцэне. Давайце і мы прыйдзем падтрымаць землякоў. Тым больш, што камедыя абяцае быць яркай і пікантнай, як звычайна бывае з камедыяй становішчаў. Артысты лёгка і нязмушана будуць жангліраваць мудрагелістымі інтрыгамі Камалеці. Сямейная нявернасць, гульня слоў, двухсэнсоўныя становішчы – у выніку разабрацца, хто каму і з кім здраджвае, будзе не так і проста. Але хіба гэта важна, калі ёсць магчымасць проста ад душы пасмяяцца.
Артысты нястомна на працягу двух месяцаў рэпеціравалі. Спецыяльна для гэтага спектакля загадчыцай касцюмернай Таццянай Янчанка былі створаны касцюмы. Артысты запрашаюць на прэм’еру 14 красавіка ў 17.30. Сустрэнемся на спектаклі.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



2 комментария по теме “Шуміліна чакае прэм’ера спектакля “Гуляем у дружную сям’ю, ці Гарнір па- французску”

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *