На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент Экономика

Якасць сяўбы і бяспека працы
На рабочай нарадзе ў райвыканкаме былі падведзены вынікі работы раёна за мінулы тыдзень, акрэслены асноўныя пытанні на бягучы.
Старшыня райвыканкама А. І. Снараў звярнуў увагу кіраўнікоў, якія прысутнічалі на нарадзе, на ўзмацненне работы па добраўпарадкаванні, па навядзенні парадку на тэрыторыях арганізацый і прадпрыемстваў, на замацаваных тэрыторыях і вуліцах населеных пунктаў. Перад дарожнымі і камунальнымі службамі пастаўлена задача арганізаваць рамонт дарожнага пакрыцця, у тым ліку на вуліцах райцэнтра, Обалі, аграгарадкоў і вёсак раёна.
Пры разглядзе пытанняў сельскагаспадарчай вытворчасці падкрэслена, што на першым плане павінна быць якасць выканання ўсіх работ – падкормкі і хімпраполкі азімых, пратраўлівання насення, падрыхтоўкі глебы і сяўбы яравых культур. Кіраўнік райвыканкама засяродзіў увагу спецыялістаў упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання на неабходнасці захавання патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі – наяўнасці спецадзення, вогнетушыцеляў, аптэчак. Кожны механізатар павінен дапускацца да работы пасля абследавання на алкатэстары – гэта і дысцыпліна, і ахова працы адначасова.
Спецыялісты жывёлагадоўлі далажылі пра арганізацыю пашавага ўтрымання жывёлы. Да канца месяца ўсе гурты кароў і цёлак павінны быць у полі.
На нарадзе былі разгледжаны іншыя пытанні жыццядзейнасці раёна.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *