На могилу к отцу-герою

Актуалии

На магілу да бацькі
На ўрачыстасці ў Шуміліна з нагоды Дня Перамогі прыехалі
госці. Адзін з іх – Уладзімір Анатольевіч Дубасарскі з Адэсы. Ён прыехаў аддаць даніну павагі і памяці свайму бацьку, які пахаваны ў Шуміліне на брацкіх могілках.
Анатоль Іванавіч Дубасарскі – лётчык-інструктар Армавірскай ваеннай авіяцыйнай школы пілотаў. Ён не вярнуўся з поля бою 6 лютага 1944 года. Збіты самалёт савецкага лётчыка знайшлі непадалёк ад Крупчына…
Уладзімір Анатольевіч наведаў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей, з асаблівым хваляваннем азнаёміўся з гістарычнымі дакументамі пра бацьку-героя. Сын, дарэчы, ён таксама былы ваенны, падпалкоўнік Савецкай арміі, стараўся трымацца мужна, але вось на святочным мітынгу не вытрымаў: на вачах з’явіліся слёзы.
У. А. Дубасарскі пакінуў запіс у кнізе водгукаў Шумілінскай грамадскай арганізацыі ветэранаў: “Дзякуй шумілінцам за той клопат, што аказваеце ветэранам, дзякуй за цёплы прыём і за памяць пра майго бацьку.”
Ларыса ЗАЙЦАВА.
надрукавана ў №34 ад 11 мая



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *