Для защиты леса Шумилинский лесхоз купил 6 фотоловушек

Экология

Лясная камера дапаможа выявіць злодзея

Лес – адно з самых цудоўных і бясцэнных багаццяў нашай зямлі. Але не кожны чалавек гэта ўсведамляе.
Для выяўлення парушэнняў ляснога заканадаўства Шумілінскі лясгас набыў 6 фотапастак, якія зафіксавалі на ствале дрэў.

Пры дапамозе спецыяльнага датчыка фотакамера пачынае працаваць на рухомыя аб’екты. Вобласць рэагавання датчыка руху дастаткова шырокая для таго, каб не ўпусціць ніводную дэталь, прычым з прадастаўленнем такіх дадзеных, як месца і час здымкі. У момант спрацавання сэнсараў руху не толькі робіцца фотаздымак і пачынаецца запіс відэа, але і адначасова камера можа адпраўляць ММS-паведамленні з выяўленнем таго, што адбываецца, на некалькі тэлефонаў і нават на электронную пошту. Настройваць такую камеру таксама можна аддалена, дастаткова адправіць патрэбную каманду з дапамогай SMS. Лясная камера здымае ў поўнай цемры да 20 метраў з дапамогай падсветкі з інфрачырвоных выпраменьвальнікаў. Работа гэта схавана ад чалавечага зроку.
Ігар ПАПОК, дырэктар ДЛГУ «Шумілінскі лясгас».
Надрукавана ў № 32 ад 22. 04. 2016 г.



1 комментарий по теме “Для защиты леса Шумилинский лесхоз купил 6 фотоловушек

  1. Подготовка к введению лицензии на сбор ягод и грибов для населения,а потом можно будет и бюджет штрафами наполнять.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *