Представители власти и районных служб провели встречи в Ковляковском сельсовете

Актуалии Общество Президент

Акцэнт – на пытанні прафілактыкі злачынстваў
У красавіку праходзяць мерапрыемствы ў рамках Дня работы з насельніцтвам на тэрыторыі Каўлякоўскага сельсавета.
18 красавіка, у панядзелак, прайшлі сустрэчы з грамадзянамі па месцы жыхарства і ў працоўных калектывах па пытаннях прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў. Групы ў складзе прадстаўнікоў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, раённага аддзела ўнутраных спраў, мясцовага сельгаспрадпрыемства і сельвыканкама наведалі сацыяльна-культурныя  і вытворчыя аб’екты ў Крывым Сяле, Полькавічах, Навіках, дзе правялі прафілактычныя гутаркі.
У прыватнасці, начальнік РАУС А. Р. Дзмітрэнка і начальнік РАНС А. І. Сасновіч сустрэліся з працоўным калектывам Крывасельскага дзіцячага сада і механізатарамі на мехдвары ААТ “Прыдзвінскі» (на здымку).
Пасля ў адміністрацыйным будынку Каўлякоўскага сельвыканкама адбылося пашыранае пасяджэнне савета грамадскага пункта аховы правапарадку з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў І. М. Новікавай.
На прафілактычныя гутаркі былі запрошаны асобы, якія стаяць на розных відах прафілактычнага ўліку. Хапае, трэба прызнаць, на тэрыторыі сельсавета дармаедаў і ўтрыманцаў. Яны, як правіла, маюць не адну судзімасць, вядуць убогае існаванне, многія злоўжываюць спіртнымі напіткамі і нідзе не працуюць. Выхоўваць пераважную большасць з іх па сутнасці не мае сэнсу, бо жыццё, можна сказаць, яны пражылі. І пражылі, як хацелі. Задача ўлады і зацікаўленых структур у падобных сітуацыях – зрабіць усё, каб такая катэгорыя насельніцтва найперш не несла грамадству небяспеку.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 32 ад 22. 04. 2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *