Велопробег, посвящённый Дню образования Шумилиснкого района, прошёл по маршруту Шумилино — Лесковичи

2023 – Год мира и созидания 85 лет Витебской области Общество

У суботу, 15 ліпеня, амаль 60 актыўных і нераўнадушных жыхароў Шуміліншчыны, прадстаўнікі ўстаноў і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх арганізацый, адправіліся ў велапрабег «Родны край свой любі і ведай!» па маршруце Шуміліна-Лескавічы-Шуміліна, прысвяціўшы яго Дню нараджэння раёна. Упрыгожыўшы свае веласіпеды дзяржаўнымі сцягамі, прыгожай стройнай калонай удзельнікі велапрабегу адправіліся ў шлях.
Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняла намеснік старшыні райвыканкама старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ірына Шалахава.
Прыбыўшы на месца, удзельнікі велапрабегу арганізавалі экалагічную акцыю – прыбралі смецце ў прыбярэжнай зоне і каля кантэйнерных пляцовак ля возера. Пасля накіраваліся
на мясцовае брацкае пахаванне і ўшана-валі памяць загінуўшых за вызваленне нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ускладаннем кветак да магіл…
У гэты дзень атрымалася ўдала спалучыць прыемнае з карысным, і заадно палюбавацца прыгажосцю родных мясцін.
Да слова. Самай маленькай удзельніцай велапрабегу стала 3-х гадовая Аня Сторажава, самымі актыўнымі – работнікі аддзела па адукацыі райвыканкама.
Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *