Наталья Шебулдаева двадцать лет готовит школьникам обеды

Духоўнае Образование

Заказвайце – прыгатую
Лепшым ва ўсім свеце поварам назваў Наталлю Шабулдаеву дырэктар Башнёўскай школы Васіль Зянькоў. Наталля Мікалаеўна гатуе для башнёўскіх дзетак другі год, а да гэтага працавала шэф-поварам у раённай гімназіі. Агульны яе стаж на школьнай кухні набліжаецца ўжо да 20 год.
З тых пор, як яна стала да пліты ў Башнях, адыходы на кухні зніклі: дзеці пакідаюць пасля сябе чыстыя талеркі. Няма праблем і з разнастайнасцю меню: за тры тыдні хіба толькі які суп паўторыцца, а так – кожны дзень новая страва. “Што б ні заказалі – усё прыгатую, мне няма розніцы”, – гаворыць повар. Вось, напрыклад, суп “па-магілёўскі”: з крухмалу, яйка, вады і солі замяшаць цеста і спячы блінчыкі; парэзаць іх на тонкія палоскі і закінуць у кіпячае малако. Калі ласка – смачна і карысна. А здавалася б, усяго толькі малочны суп…
Бульбяныя, тварожныя запяканкі, бліны, варэнікі, сырнікі, смачныя салаты і супы – гатуе повар усё з радасцю, з любоўю да дзяцей і да той справы, якой займаецца. Напэўна, таму і смачна.
Наталля Мікалаеўна з мужам выгадавала траіх дзяцей, падрастаюць сямёра ўнукаў. Старэйшы, Алег Сабалеўскі, прафесійна займаецца біятлонам, і бабуля ганарыцца яго дасягненнямі. Самай малодшай унучцы хутка споўніцца гадок. Жанчыне прыемныя звычайныя бабульчыны клопаты. Яна надзвычай вясёлая і аптымістычная, з добрым пачуццём гумару і адкрытай душой.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №33 ад 26.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *