Артисты из Шумилинской СШ №1 поставили детский спектакль в ГДК

Культура Образование

Спектакль як кропка ў навагодніх гуляннях
Склалася так, што сёлета ў СШ №1 не працуе драматычны гурток. Змірыцца з гэтым фактам ніяк не маглі яго ўдзельнікі, вучні 8 “В” класа, якія літаральна “хвастом” хадзілі за нязменным кіраўніком гуртка Л. Б. Сілінай і прасіліся “ў спектакль”. І спектакль адбыўся.
У Новы год, у Стары Новы год. Як цуда, якога ўжо ніхто не чакаў, як кропка ў бясконцых навагодніх гуляннях. 14 студзеня ў ГДК вучні малодшых класаў сталі ўдзельнікамі “Навагодняга круізу”, разам з героямі на сцэне падарожнічалі па казках.
Акрамя васьмікласнікаў у спектаклі ўдзельнічалі вучні і іншых класаў. Усе аказаліся надзвычай стараннымі артыстамі. Ролі свае вывучылі добра, рэпетыцый не прапускалі. Любоў Барысаўна адзначыла, што ўжо на працягу пяці гадоў школа сумесна з Домам культуры ставіць спектаклі. Такое супрацоўніцтва значна пашырае межы для творчасці, для стварэння неабходнай атмасферы, раскрыцця вобразаў. Прафесійныя касцюмы, гуказапіс, святло, дэкарацыі дазваляюць дзецям адчуваць сябе сапраўднымі артыстамі на сапраўднай сцэне. Хаця ў гэтым якраз маленькія гледачы ніколькі і не сумняваліся.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №4 ад 17.01.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *