Где купить школьную форму?

Актуалии Образование Общество

Школьнікі ідуць на прымерку
Канцэрт “Беллегпрам” да школьнага сезона паставіць у крамы краіны 710 тысяч вырабаў школьнага адзення. Прычым, 15% яго было актыўна запатрабавана ў мінулым сезоне.
У крамах з’явіцца адзенне, што вырабляюць для школьнікаў 15 айчынных прадпрыемстваў. Сёлета яны прадставілі больш за 150 мадэляў адзення для школьнікаў, з якіх каля 100 прызначаныя для дзяўчынак. 85% – гэта новыя мадэлі ў дзелавой каляровай гаме (бардо, цёмна-сіні і чорны).
Гэта па рэспубліцы. Жыхароў  жа раёна цікавіць, у якой ступені нашы магазіны стануць выразнікамі агульных тэндэнцый. Пэўныя вывады можна зрабіць на прыкладзе галоўнага магазіна раёна – універмага. Не можа не абнадзейваць той факт, што ўжо 10 чэрвеня сюды завезлі першую  партыю тавараў для школьнікаў. Прадавец магазіна Галіна Савасцьянава пабывала на выставе-кірмашы “Беллегпрам”, намеціла фірмы-вытворцы, з якімі карысна было б мець справу, і мадэлі вопраткі, якія па суадносінах якасці і кошту змаглі б задаволіць шумілінскіх пакупнікоў. Прадавец адзначыла дынамічнае паступленне сезоннага тавару, пастаяннае яго аднаўленне і папаўненне. Бабруйская “Славянка”, Навагрудская швейная фабрыка, гомельскі “Камінтэрн” – гэтыя і іншыя беларускія вытворцы даўно зарэкамендавалі сябе  і маюць аўтарытэт у пакупнікоў. Партыі тавараў паступаюць пастаянна. Апошняя – амаль на 12 мільёнаў, прыпамінае Галіна Арцёмаўна.
Самы дарагі касцюм разраду бізнес-класу для хлопчыка каштуе 160 тысяч рублёў. Сарафан жа для дзяўчынкі можна набыць і за 40 тысяч. Наогул у параўнанні з леташнімі сёлетнія цэны істотна не змяніліся.
Тым часам патэнцыяльныя пакупнікі ўжо робяць першыя прымеркі і адкрываюць сезон масавых закупак.  Хутка ж у школу. А тым, каго пужае магчымасць патраціць кругленькую суму, нагадваем, што крэдыты на гэтую важную справу ніхто не адмяняў.

Автор Наталья ЕГОРКИНА.
Опубликовано в №56 от 23.07.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *