Благотворительный концерт состоялся в районном центре культуры накануне Рождества

Культура Новости Твори добро

Перадаць дабрыню адзін аднаму

Святое Ражаство заўжды было цудоўнай нагодай далучыцца да добрых спраў, падтрымаць тых, хто мае патрэбу ў дапамозе. 6 студзеня, напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова, раённы цэнтр культуры запрасіў усіх на дабрачынны канцэрт.

 

У фае цэнтра актыўную дзейнасць  разгарнулі сацыяльныя ўстановы, раённыя грамадскія арганізацыі Чырвонага Крыжа, Беларускага фонду міру. Мэта – сабраць сродкі для набыцця інваліднай каляскі для навучэнцаў у раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На гэтую ж мэту пайшлі і сродкі, сабраныя за білеты на канцэрт.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, звяртаючыся да прысутных, падкрэсліў: «Адной з праяў самавыяўлення чалавека з’яўляецца дабрыня. Дабрыня, якую людзі шчодра перадаюць адзін аднаму. Я хачу падзякаваць людзям, грамадскім аб’яднанням, арганізацыям, іх кіраўнікам – усім, хто за мітуснёй жыццёвых падзей, у гонцы за ўласным прыбыткам і дабрабытам не забыў пра людзей, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі, пра дзяцей, якія, на жаль, згубілі кантакт са сваімі бацькамі і знайшлі прытулак у сацыяльнай установе аддзела па адукацыі, прыёмных сем’ях, якіх у гэты няпросты момант іх жыцця трэба падтрымаць. Хочацца заклікаць усіх не спыняцца на нейкай адной даце, а рабіць дабро кожны дзень».

Мікалай Будневіч уручыў сувеніры, дыпломы і падзякі старшыні райвыканкама пераможцам конкурсу на лепшае навагодняе афармленне прадстаўнікам арганізацый і ўстаноў раёна, гаспадарам прыватных падворкаў.

Іерэй Вадзім Яско (на здымку), віншуючы з Ражаством, гаварыў пра духоўныя карані свята Божага Нараджэння і яго значэнне для кожнага чалавека, для ўсяго грамадства ў цэлым.

А артысты раённага цэнтра культуры падрыхтавалі цудоўныя песні – духоўныя, святочныя, народныя, лірычныя, якія дапамаглі стварыць атмасферу Каляднага вечара.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *