Доска Почёта Шумилинского района. Музей Обольского комсомольского подполья

Культура Общество

Обальскі філіял Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея – музей Обальскага камсамольскага падполля – па выніках работы за 2023 год занесены на раённую Дошку гонару.

Калі 1 ліпеня 1958 года Ефрасінні Зяньковай і Зінаідзе Партновай было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, а вялікая група камсамольцаў-падпольшчыкаў з Обалі ўзнагароджана ордэнамі, у грамадстве ўзнікла цікавасць да обальскіх падзей у гады Вялікай Айчыннай вайны. У школьны музей пачалі збіраць матэрыялы па камсамольскім руху і дзейнасці камсамольцаў-падпольшчыкаў. Колькасць сабраных матэрыялаў, значнасць подзвігу обальскай моладзі прывялі да рашэння стварыць музей.

29 кастрычніка 1965 года, у дзень нараджэння камсамолу, у гарадскім пасёлку Обаль быў адкрыты музей камсамольскай славы.

“Наш музей прысвечаны вялікаму подзвігу жыхароў Обалі, якія праявілі прыклад сапраўднага патрыятызму і мужнасці, калі разам з усімі жыхарамі Шуміліншчыны і ўсёй Беларусі паўсталі на барацьбу з нямецка-фашысцкімі акупантамі, змагаліся з ворагам у партызанскіх атрадах і падпольнай арганізацыі. Прыкладам для моладзі мінулых і будучых пакаленняў стаў гераізм обальскіх камсамольцаў.

Найвялікшым знакам прызнання гэтага подзвігу стала ўзнагароджанне 2 лютага 2024 года гарадскога пасёлка Обаль вымпелам “За мужнасць і стойкасць у гады Вялікай Айчыннай вайны”. Тое, што ўзнагарода захоўваецца ў нашым музеі – гэта высокі гонар”,– заўважае загадчык Обальскага філіяла Юрый Хаданёнак.

Загадчык філіяла расказаў, што ў асноўных фондах музея захоўваюцца 94 экспанаты, у тым ліку асабістыя рэчы падпольшчыкаў, узоры партызанскай зброі і быту, шмат іншага. У 2023 годзе ў музеі былі праведзены 21 выстава, 78 аглядавых экскурсій для школьнікаў з Шумілінскага раёна, Віцебска, Полацка, Оршы, Наваполацка, да святочных і памятных дзён было арганізавана 27 музейных мерапрыемстваў. Наогул за год праз музей прайшло каля 2350 чалавек. І сёлета, у год 80-годдзя вызвалення Беларусі, гэтая работа працягваецца: за дзевяць месяцаў музей наведалі 1635 чалавек, сярод якіх ёсць і прадстаўнікі іншых дзяржаў. А з шумілінскіх і віцебскіх школ заяўкі на наведванне музея падчас восеньскіх канікул пачалі паступаць у пачатку кастрычніка.

Юрый Хаданёнак расказаў, што музей развіваецца: так, у апошні час пашырылася экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады вайны.

У музеі імкнуцца працягваць традыцыі патрыятычнага выхавання на прыкладзе обальскіх падпольшчыкаў. Вялікую дапамогу ў гэтым аказваюць вучні Обальскай сярэдняй школы – “школы міру”.

Дырэктар Шумілінскага гісторыка‑краязнаўчага музея Святлана Іванова адзначае, што высокая ацэнка работы Обальскага філіяла ў значнай ступені заслуга маладога загадчыка. Юрый Хаданёнак прыйшоў працаваць у 2020 годзе пасля заканчэння Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава, застаўся пасля адпрацоўкі. Малады спецыяліст наладзіў цеснае супрацоўніцтва з Обальскай СШ, універсітэтам, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна і сельсавета. Праявіў сябе ў прафесійнай дзейнасці, прайшоў атэстацыю як экскурсавод, мае шмат станоўчых водгукаў наведвальнікаў музея. У мінулым годзе яго імя занесена на Дошку гонару Обальскага сельсавета.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *