Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!

Актуалии Духоўнае

Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!

Дарагія браты і сёстры! Усе жыхары Шумілінскага раёна! Сардэчна віншую ўсіх вас з найвялікшым і радасным святам Светлага Хрыстовага Уваскрэсення!
Добрая вестка пра Уваскрэсенне Госпада азарае ўвесь свет святлом і напаўняе нашы сэрцы радасцю. Свята Вялікадня – падзея, якую чакаюць усе хрысціяне ўвесь год, а Велікодная ноч – самая цудоўная ноч на зямлі.
У Велікодныя светлыя дні я заклікаю вас змяніць сваё жыццё, пакаяцца і з радасцю сустрэць Светлы Вялікдзень.
Малітоўна жадаю вам духоўнага яднання з Богам. Няхай Гасподзь пачуе ўсе нашы малітвы, даруе грахі і памножыць нашу веру, надзею і любоў, адорыць усіх шчодрымі дарамі сваёй міласэрнасці.
Хрыстос Уваскрэс – Сапраўды Уваскрэс!
Протаіерэй Фёдар ПУЧЫНСКІ, благачынны цэркваў Шумілінскай акругі.

Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.

Расклад Велікодных службаў у храмах раёна
Велікодныя службы пройдуць у суботу 30 красавіка:
15.30 – храм Архістратыга Міхаіла (Крывое Сяло);
17.00 – Вялікія Ляжні;
17.30 – Мішкавічы;
18.00 – Андрэева;
18.30 – Мікалаева;
19.00 – Кардон;
20.00 – Добрына;
21.00 – храм Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Сураўні);
23.00 –  храм Афанасія Брэсцкага (г. п. Шуміліна), храм Сергія Раданежскага (в. Лескавічы), храм Ануфрыя Вялікага (г. п. Обаль);
23.30 – храм Успення Прасвятой Багародзіцы (в. Пабеда).
Па заканчэнні службаў – асвячэнне святочных прынашэнняў.
Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *