1 мая – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Актуалии Духоўнае

1 мая – Вялікдзень (па календары праваслаўнай канфесіі)

Дарагія землякі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць усіх праваслаўных жыхароў Шуміліншчыны са Светлым святам Хрыстовага Уваскрэсення!
Адно з самых шануемых беларусамі хрысціянскіх святаў сімвалізуе вернасць шматвекавым духоўным і маральным каштоўнасцям – любові і міласэрнасці, справядлівасці і  цярпенню. У гэтыя веснавыя дні сэрцы людзей напаўняюцца радасцю і любоўю да блізкіх, светлымі надзеямі і шчырымі жаданнямі рабіць добрыя справы.
Раённыя ўлады з павагай ставяцца да патрэб вернікаў. Радуе, што ва ўсіх кутках раёна ёсць праваслаўныя храмы і капліцы, у якіх кожны можа звярнуцца з малітвай да Бога.  Разам нам належыць зрабіць яшчэ адну добрую справу – будаўніцтва храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы ў райцэнтры.
Няхай гэтае свята надзеі і панавання жыцця надасць усім новых сіл, настроіць сэрца на дабро і дапамогу людзям.
Шчыра жадаем усім шчасця, здароўя, узаемаразумення і поспехаў у працы на карысць сваіх сем’яў і роднай Айчыны!

Надрукавана ў №34 ад 29.04.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *