На рабочем совещании в райисполкоме

Актуалии Президент Экономика

Вынікі работы звязаны з адказнасцю і дысцыплінай
Асноўным пытаннем на чарговай нарадзе, якую па панядзелках праводзіць старшыня райвыканкама А. І. Снараў, стала арганізацыя пашавага ўтрымання жывёлы ў гаспадарках раёна. Акрамя членаў выканкама, начальнікаў упраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, на нараду былі запрошаны кіраўнікі сельскагаспадарчых арганізацый раёна разам з юрыстамі і эканамістамі гаспадарак.
Кіраўнік раёна выказаў крытычныя заўвагі ў адрас спецыялістаў і работнікаў жывёлагадоўчай галіны па выгане жывёлы на пашу і арганізацыі работы. Як высветлілася ў ходзе аператыўнага кантролю, у большасці гаспадарак адсутнічаюць дагаворы з пастухамі, работнікі не ведаюць ні ўмоў аплаты працы, ні ўмоў стымулявання за добрую работу ці адказнасць за парушэнні. Адсутнічаюць неабходныя ветэрынарныя і заатэхнічныя дакументы, не наладжаны належным чынам улік надоенага малака, выдача канцэнтратаў. Не арганізавана трохразовае даенне кароў. Няма пастаяннага кантролю за работай жывёлаводаў з боку кіраўнікоў і спецыялістаў сельскагаспадарчых арганізацый. Адсюль і вынік – нізкія надоі, нізкая якасць малака. Хаця ўсе разумеюць, што малако – гэта асноўная крыніца даходаў для выплаты зарплаты, для набыцця паліва і інш. Добрымі надоямі можа пахваліцца толькі СФГ “Раднік”, астатнім гаспадаркам трэба працаваць, каб палепшыць вынікі. Упраўленню сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама даручана арганізаваць аператыўны кантроль за трохразовым даеннем і ўлікам малака, за захаваннем тэхналагічнай і працоўнай дысцыпліны.
Былі разгледжаны пытанні пасяўной. Дажджлівае надвор’е ўжо выбіла работу з графіку і трэба мабілізаваць усе сілы, каб падцягнуцца і завяршыць сяўбу ў аптымальныя тэрміны.
На нарадзе былі разгледжаны пытанні падрыхтоўкі да святкавання Дня Перамогі, падведзены вынікі мерапрыемстваў, што адбываліся на мінулым тыдні.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №35 ад 03.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *