К Дню работников культуры. Культура Шумилинщины: итоги развития за 2011-2015 годы

Актуалии Культура

На "Славянском базаре в Витебске"

Захаваць нацыянальную спадчыну
Варта адзначыць, што наша работа на працягу апошніх пяці год была накіравана на рэалізацыю Праграмы “Культура Шумілінскага раёна”. На сёння ў раёне дзейнічае 59 устаноў культуры, у якіх працуе 222 работнікі.  За гэты час на Шуміліншчыну прыбыла 16 маладых спецыялістаў.
Асновай культуры любога народа з’яўляецца гісторыка-культурная спадчына. На сёння ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь уключаны 33 аб’екты, якія размешчаны на тэрыторыі раёна, у тым ліку 13 помнікаў археалогіі, 19 помнікаў гісторыі, адзін помнік архітэктуры. Штогод праводзіцца іх рамонт і добраўпарадкаванне. За пяцігодку на гэтыя мэты было выдзелена і асвоена каля 400 мільёнаў рублёў.
Важкую ролю ў фарміраванні духоўнага багацця сучаснага грамадства, у захаванні яго нацыянальных культурна-гістарычных каштоўнасцяў выконваюць музеі. На 1 верасня фонд Шумілінскага гісторыка-краязнаўчага музея складае 11 483 адзінкі захоў-вання. За мінулыя пяць год музеі Шуміліншчыны наведалі 42 тысячы чалавек. Было праведзена 461 экскурсія, 605 культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, 168 выстаў. Усё гэта дазволіла павялічыць колькасць наведванняў музеяў на 15%.
Далучыцца да інфармацыйна-культурнага, адукацыйнага патэнцыялу грамадства жыхарам раёна дазваляюць 22 бібліятэчныя ўстановы  з кніжным фондам больш за 168 тысяч экзэмпляраў. Для папулярызацыі краязнаўчых ведаў створана праграма “Памяць Шуміліншчыны”, прапаганды здаровага ладу жыцця – “Я выбіраю жыццё”, з мэтай прыцягнення дзяцей і моладзі да беларускага чытання ў дзіцячай бібліятэцы распрацавана праграма “Кніжная скарбніца”. Па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў намінацыі “За пошукавую і даследчую дзейнасць” у 2014 годзе бібліятэкар Дабейскай сельскай бібліятэкі А. М. Бубен заняла II месца за гісторыка-краязнаўчы экскурс “Гісторыя Дабейскай сельскай бібліятэкі ў гісторыі сяла”. А сёлета дыпломам III ступені была ўзнагароджана Обальская гарпасялковая бібліятэка (загадчыца А. Л. Каралёва) за гісторыка-краязнаўчы экскурс “Гісторыя Обальскай гарпасялковай бібліятэкі ў гісторыі Обальскага краю”.
Установы робяць усё магчымае, каб вольны час любога чалавека быў напоўнены багатым зместам, каб ён даваў прастору для выяўлення і раскрыцця творчых, мастацкіх талентаў. Масавыя мерапрыемствы сталі неад’емнай часткай культурнага жыцця рэгіёна. Год ад году павялічваецца колькасць канцэртаў, спектакляў, тэатралізаваных святаў, выстаў. Вядома, што мастацкі складальнік мерапрыемстваў залежыць ад узроўню творчых калектываў. Сёння ў раёне дзейнічае 146 калектываў, у якіх занятыя 1657 чалавек. Працуе 20 калектываў са званнямі “народны”, “узорны”, “аматарскі”, па колькасці якіх раён займае другое месца ў вобласці. Творчыя калектывы і індывідуальныя выканаўцы ўстаноў культуры раёна прынялі ўдзел у 140 конкурсах, фестывалях міжнароднага, рэспубліканскага, абласнога ўзроўняў, у якіх было заваявана 90 узнагарод.
Цэнтрам традыцыйнай культуры з’яўляецца дом рамёстваў. На яго базе працуе 14 аматарскіх калектываў, у якіх займаюцца 178 чалавек. За пяцігодку работнікамі Дома рамёстваў было праведзена каля 700 мерапрыемстваў – выставы, лялечныя спектаклі, тэатралізаваныя прадстаўленні і майстар-класы, майстры былі адзначаны 70-ццю дыпломамі, граматамі і падзякамі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемствах. За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва ДУК “Шумілінскі раённы дом рамёстваў” прызнана лепшай у вобласці па выніках работы за 2014 год.
Першасную музычную адукацыю здзяйсняюць дзве школы мастацтваў у Шуміліне і Обалі, у якіх займаюцца 467 навучэнцаў, 132 з іх – у 9-ці філіялах. У дзіцячых школах мастацтваў працуюць 15 калектываў разнастайных жанраў, 6 з якіх маюць высокія званні “народны” ці “ўзорны”. Значнай падзеяй для раёна стала ўвядзенне ў эксплуатацыю 1 верасня 2014 года новага будынка дзіцячай школы мастацтваў у Шуміліне.
Стварэнне ўмоў для прафесійнага росту і павышэнне адукацыйнага ўзроўню педагогаў дазволіла забяспечыць якасную падрыхтоўку навучэнцаў,  якія дабіліся  высокіх вынікаў на разнастайных конкурсах і фестывалях.
У новай пяцігодцы асаблівую ўвагу і ў далейшым будзем надаваць захаванню гісторыка-культурнай спадчыны, стварэнню эстэтычных каштоўнасцяў, развіццю народных талентаў – гэта залог духоўнага здароўя грамадства.
Алег МАЦВЯЙЧУК, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.
Надрукавана ў №78 ад 06.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *