В районе прошёл смотр-конкурс сельской самодеятельности

Актуалии Культура

Культура вёсцы — радня
Закончыўся раённы агляд-конкурс аматарскай творчасці сярод устаноў культуры клубнага тыпу, бібліятэк і філіялаў дзіцячых школ мастацтваў аграгарадкоў. Конкурс быў прызначаны садзейнічаць павышэнню сацыяльнай ролі і ідэйна-мастацкага ўзроўню народнай творчасці, яе ўплыву на развіццё грамадскай і працоўнай актыўнасці сельскага насельніцтва.
У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел дарослыя і дзіцячыя калектывы, індывідуальныя выканаўцы ўсіх жанраў народнай творчасці: музычнага, харэаграфічнага, інструментальнага, тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога.
Кожная клубная ўстанова сумесна з філіялам ДШМ рыхтавала праграму, бібліятэка — прэзентацыю работы гуртка і бібліятэчную выставу вольнай тэматыкі.
Журы аддало перавагу комплекснай рабоце Лаўжанскага цэнтра культуры і вольнага часу (дырэктар Е. В. Паліцан), у тым ліку цэнтру этнаграфіі і фальклору Лаўжанскай сельскай бібліятэкі (загадчык Ю. А. Карбоўская), Лаўжанскаму філіялу Шумілінскай ДШМ (дырэктар Г. Г. Мацвяйчук) – аграгарадок Мікіціха.
Другое месца за комплексную работу атрымалі ўстановы культуры аграгарадка Мішневічы: Міш-невіцкі СК (загадчыца Н. Р. Віднікевіч), Мішневіцкая сельская бібліятэка (загадчыца Л. В. Тарасава), Мішневіцкі філіял Шумілінскай ДШМ.
Трэцяе месца падзялілі паміж сабой установы культуры аграгарадкоў Светласельскі і Башні: Лескавіцкі СК (загадчыца В. Г. Сцепаненка), Светласельская бібліятэка (бібліятэкар А. С. Кляцкова), Лескавіцкі філіял Шумілінскай ДШМ; Башнёўскі СК (загадчыца І. А. Бондарава), Башнёўская сельская бібліятэка (бібліятэкар А. В. Сафончык), Башнёўскі філіял Шумілінскай ДШМ.
Лепшай установай клубнага тыпу прызнаны Слабадскі СДК (дырэктар Л. В. Догель) – аграгарадок Слабада і Кардонскі СК (загадчык А. Т. Матуз) – аграгарадок Кардон.
Лепшая біблітэчная ўстанова – Слабадская сельская бібліятэка (бібліятэкар Г. М. Белагалоўка)- аграгарадок Слабада.
Лепшы філіял дзіцячай школы мастацтваў – Лаўжанскі філіял Шумілінскай ДШМ – аграгарадок Мікіціха.
Агляд-конкурс пацвердзіў якаснасць і стабільнасць работы  ўстаноў культуры ў аграгарадках раёна.
Метадычны цэнтр аддзела культуры райвыканкама.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *