Пяты Усебеларускі народны сход пройдзе ў Мінску 22-23 чэрвеня

Новости Общество

3 мая, Мінск /Аліна Грышкевіч — БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 мая падпісаў указ нумар 164 «Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу». Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Рашэнне аб скліканні 22-23 чэрвеня ў Мінску пятага Усебеларускага народнага сходу Прэзідэнт прыняў у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця. На абмеркаванне выносяцца пытанні аб выніках рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і аб асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады. Указам устаноўлена колькасць удзельнікаў сходу, якая складае 2,5 тыс. чалавек, а таксама вызначаны важнейшыя арганізацыйныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы і правядзенні сходу.


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *