7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Актуалии Общество Экономика

7 мая – Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі

Паважаныя ветэраны, работнікі радыёвяшчання,  электрычнай і паштовай сувязі!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з нагоды прафесійнага свята!

Дзейнасць работнікаў усіх відаў сувязі мае асаблівае значэнне: дзякуючы вам мы штодзённа даведваемся пра падзеі ў свеце. Ваша праца дапамагае людзям адчуць дачыненне да працэсаў сучаснасці, адкрывае шырокія магчымасці для чалавечых кантактаў і зносін.
Сёння ў жыцці дзяржавы і кожнага чалавека ў асобнасці роля электронных сродкаў масавай інфармацыі і сувязі імкліва расце. Без  іх немагчымы грамадскі прагрэс і эканамічны рост.
Ваш прафесіяналізм дазваляе забяспечыць шырокі спектр і годную якасць паслуг жыхарам раёна.
Прыміце ўдзячнасць за вашу добрасумленную працу, пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, удачы і далейшай плённай працы.
Надрукавана ў № 36 ад 06.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *