Мишневичские школьники поздравили ветеранов и накололи два прицепа дров

Молодёжь Образование Общество

З цеплынёй маладых сэрцаў
Маладое пакаленне гераічнай мішневіцкай зямлі шануе сваіх ветэранаў.  Піянеры-цімураўцы і валанцёры БРСМ з Мішневіцкай школы клапоцяцца пра ветэранаў вайны, дапамагаюць ім.
З асаблівай адказнасцю вучні рыхтаваліся да свята Перамогі, расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Мішневіцкай СШ І. А. Галабурда. Напярэдадні 9 Мая валанцёрскі і цімураўскі атрады навялі парадак каля помнікаў землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну і на брацкіх могілках, якія знаходзяцца ў Мішневічах, Валатоўках, Жданоўцы, Рыбчыне і Сураўнях.
Перад святам Перамогі ніводны ветэран не застаўся абдзелены ўвагай – да кожнага завіталі мішневіцкія школьнікі. Дзеці ўручылі ветэранам паштоўкі і самаробныя вышыванкі, на дамы прымацавалі таблічкі з надпісам “Тут жыве ветэран Вялікай Айчыннай вайны. Дзякуй за Перамогу!”.
Цімураўцы і валанцёры не толькі павіншавалі  ветэранаў са святам, але і аказалі ім пасільную дапамогу: нанасілі вады, прыбралі ў хаце і на падворку. А незадоўга да свята пакалолі два прычэпы дроў ветэрану з Заобалі Г. А. Старавойтавай.
Вучні Мішневіцкай школы прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні святочных мітынгаў у Мішневічах і Сураўнях. На мітынгу ва ўрачыстай абстаноўцы чацвёртакласнікаў  прынялі ў піянеры. Ну, а потым ў сельскім клубе быў канцэрт, на які былі запрошаны ветэраны і ўсе жыхары аграгарадка Мішневічы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №37 ад 13.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *