Приехали в Дворище на могилу родственника

Актуалии Общество

На могілкі да сваяка

У 30-я гады мінулага стагоддзя  сям’я Маскаленкаў  – бацькі з двума сынамі і дачкой – пераехала з Казахстана ў Чэлябінскую вобласць, у мястэчка Коркіна. Неўзабаве старэйшы сын Аляксей  уладкаваўся на працу машыністам экскаватара  на вугальны разрэз, актыўна ўключыўся ў стаханаўскі рух. У 1939 годзе ў Маскве А. С. Маскаленку, у ліку першых, уручылі медаль “За працоўную доблесць”. Маскаленкі будавалі планы на жыццё, але  ўсё перакрэсліла Вялікая Айчынная вайна. Аляксей Сямёнавіч з першых дзён вайны рваўся на фронт, але краіне неабходны быў вугаль, таму і атрымаў бронь. У 1942 годзе добраахвотнікам мужчына пайшоў на фронт.
Дома з нецярпеннем чакалі лістоў з фронту, верылі, што хутка закончыцца вайна і Аляксей Сямёнавіч вернецца дадому. Але вясной 1944 года прыйшла страшная навіна: 16 лютага  ў баях у Беларусі загінуў яфрэйтар 166-й стралковай дывізіі 735-га стралковага палка А. С. Маскаленка.  Пра дакладнае месца пахавання сваякі не ведалі.
Спакойна жыць, не ведаючы, дзе знайшоў свой апошні прытулак блізкі чалавек,  брат і сястра не маглі. Асабліва цікавіўся брат, які ў  пасляваенны час быў начальнікам Коркінскай міліцыі.  Павел Васільевіч Мяжэнін – сын сястры А. С. Маскаленкі – з дзяцінства чуў пра загінуўшага сваяка, таксама шукаў месца, дзе ён пахаваны. У 1985 годзе пасля шматлікіх запытаў прыйшоў дакладны адказ, што А. С. Маскаленка пахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Дворышча Сіроцінскага сельсавета Шумілінскага раёна.
“Менавіта з гэтага часу ў сям’і неаднаразова планавалі паездку ў Беларусь, але ўвесь час нешта не атрымлівалася, – расказвае П. В. Мяжэнін. – Памёр дзядзька – брат Аляксея  Сямёнавіча. Ён прасіў мяне абавязкова наведаць магілу брата…”
Нядаўна П. В. Мяжэнін прыехаў у Беларусь. На Шуміліншчыне Павел  Васільевіч наведаў  Слабадскую школу, асабліва яго ўразіў школьны куток баявой славы. “Вялікі дзякуй, што вы так захоўваеце памяць пра вайну, – адзначыў Павел Васільевіч. – Знаходзіце і перадаяце з пакалення ў пакаленне інфармацыю пра тых, хто загінуў дзеля свабоды краіны”.
Пабываў Павел Васільевіч Мяжэнін і на брацкіх могілках у Дворышчы, усклаў кветкі. Прызнаўся, што сэрца зашчаміла, калі ступіў на брацкія могілкі: тут пахаваны блізкі чалавек.
“Я выканаў свой абавязак перад сваяком, – падзяліўся П. В. Мяжэнін. – Упэўнены, што сюды прыедуць і мае ўнукі, бо гэта святое…”
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №28 ад 07.04.2017 г.



1 комментарий по теме “Приехали в Дворище на могилу родственника

  1. Низкий поклон вам люди Белоруссии за память о войне.Искренне благодарен Людмиле Васильевне Шевцовой,директору Слабадской школы,ученикам этой школы,Алесю Сакалову,водителю редакционной газеты и всем,всем за теплый прием.Всем здоровья и процветания.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *