Рыбакам: на озёрах Будовесть, Лезвинка, Мошно-Рассолай и Сосно — ограничения

Новости Экология

Дзе нельга лавіць рыбу?
Гарадоцкая міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ўнесены змяненні ў пастанову Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 19.05.2014 г. № 22, якія дапаўняюць спіс рыбалоўных угоддзяў фонду запасу, дзе рыбаловы – члены рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў” – не маюць права на бясплатнае аматарскае рыбалоўства спосабамі, указанымі ў п. 72 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства. Гэта значыць, што на тэрыторыі Шумілінскага раёна на азёрах Будавесць, Лезвінка, Мошна-Расалай, Сосна лоўля рыбы на дарожку з суднаў з рухавікамі і падводнае паляванне забаронены.
Паважаныя грамадзяне, пры выяўленні фактаў незаконнага рыбалоўства паведамляйце на «тэлефон даверу» Гарадоцкай міжраённай інспекцыі па нумары 8(02139)5-72-10.
Васіль НОВІКАЎ, начальнік Гарадоцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.
Надрукавана ў №38 ад 17.05.2016 г.



1 комментарий по теме “Рыбакам: на озёрах Будовесть, Лезвинка, Мошно-Рассолай и Сосно — ограничения

  1. Скоро нидзе лавиць нельга будзе и ни тольки рыбу, што гэта робицца тольки адны запрэты и ни воднага дазволу???

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *