Лучшие сеятели Шумилинского района принимали поздравления прямо в поле

Актуалии Общество Экономика

Падзякі і прэміі – ад прафсаюза

Ужо каторы год запар лепшым у раёне на сяўбе на МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6 прызнаны Павел Анатольевіч Баршынаў з ААТ “АграБаравінка” (на здымку). На яго рахунку сёлета 714 гектараў зерневых і зернебабовых. У пачатку тыдня да яго прама на поле завіталі в. а. старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. Г. Варкун і начальнікам раённай інспекцыі па насенняводству, каранціне і ахове раслін А. А. Шалюта, каб павіншаваць з працоўнай перамогай.
Падзякі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і грашовыя прэміі таксама былі ўручаны механізатарам гэтай жа гаспадаркі, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў у раёне. Уладзімір Лаўрэнавіч Пашкевіч  на МТЗ-1221 з культыватарам падрыхтаваў да сяўбы 430 гектараў глебы, Вячаслаў Мікалаевіч Дубінін унёс мінеральных угнаенняў больш як на сямістах гектарах, не намнога ад яго адстаў Сяргей Генадзьевіч Сімакоў, які працаваў на ўнясенні КАСа.
Сярод механізатараў, якія працавалі з сеялкай СЗУ-3,6, лепшым прызнаны Валерый Уладзіміравіч Сладкі з КУСГП “Сіроцінскі”, які засеяў 320 гектараў.  На падрыхтоўцы глебы да сяўбы на МТЗ-3022 вызначыўся Аляксандр Аляксандравіч Новік з КУСГП “Мішневічы”. На рахунку механізатара, які працаваў з плугамі і дыскатарам, 726 гектараў глебы.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №39 ад 20.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *