По программе «Чистые поля» в Шумилинском районе в 2010 году окультурили 2168 гектаров сельхозугодий

Актуалии Сельское хозяйство Экономика

З павагай да кожнага гектара
На забеспячэнне паўнаты гектара, павелічэнне контурнасці палёў працуе ў раёне праграма “Чыстыя палеткі”.
“Усяго летась выкананы культуртэхнічныя работы на плошчы 2168 гектараў пры плане 2155 гектараў, – расказала  начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы  З. Ф. Алюліна. – У рамках рэалізацыі праграмы “Чыстыя палеткі” ў мінулым годзе дадаткова ўзарана 480 гектараў, у тым ліку 37 гектараў ля сельскагаспадарчых аб’ектаў, 160 гектараў палеткаў, не запатрабаваных грамадзянамі”.
Работа па навядзенні парадку на зямлі вядзецца і зараз. Распрацоўкай зарослых хмызам ўчасткаў займаюцца прадпрыемства меліярацыйных сістэм, лясгас, камунгас і іншыя арганізацыі. Тыдзень таму мы пабывалі ў Дабеі – тут работнікі ПМС выкарчоўвалі кустоўе. “За студзень паспелі акультурыць крыху больш за 14 гектараў, – расказала прараб ПМС В. І. Спірыдава. – У лютым мяркуем пераехаць на палеткі СВК “Ляжні”.
Зараз брыгада з трынаццаці меліяратараў працуе і ў СФГ “Крыніца”, вядзе работы ў Ізгародзішчы. На ўзбраенні рабочых – два кустарэзы, чатыры бензапілы.
У “Райаграсервісе” і “АграБаравінцы” парадак на палетках наводзяць работнікі лясгасу, у “Сіроцінскім” працуе камунгас. Камунгас высечанае кустоўе здрабняе на шчапу. Як нам паведаміла галоўны эканаміст УП ЖКГ А. Г. Малашэнка, з верасня мінулага года да сёлетняга студзеня нарыхтавалі больш за чатыры тысячы кубаметраў шчапы.
Кожнай арганізацыі па праграме “Чыстыя палеткі” акрэслены канкрэтны фронт работ. Напрыклад, электрыкі высякалі кустоўе ўздоўж лініі адводу. Па праграме “Чыстыя палеткі” працуюць і гаспадаркі раёна. Мэта ва ўсіх адна – стварэнне аптымальнай контурнасці палёў, каб з кожнага ўчастка зямлі атрымаць максімальную аддачу. Не сакрэт, што недахопаў па рабоце на зямлі яшчэ хапае.
“Па культуры земляробства добра вядзецца работа ў “Сіроцінскім” і “АграБаравінцы”, – расказаў намеснік начальніка райсельгасхарчу па раслінаводству В. У. Коваль. – Сёлета мяркуем дадаткова ўвесці ў севазварот больш за тры тысячы гектараў. Будзем пашыраць плошчы азімых і яравых зерневых, бо раёну даведзены план атрымаць 68 тысяч тон зерня”.
За студзень праведзена высечка і выкарчоўка кустоўя больш як на чатырохстах гектарах. А ўвогуле па раёне сёлета трэба акультурыць каля чатырох тысяч гектараў.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў №8 ад 1.02.2011 года



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *