И сторож ударил механизатора ножом. Один умер, второй сядет в тюрьму

Происшествия

Адсутнасць кантролю прывяла да трагедыі
Пагодны майскі дзень. У самым разгары пасяўныя работы. У сельскай гаспадарцы самы напружаны час.
Зранку адправілі ў рэйс аднаго з механізатараў “АграБаравінкі”. Толькі вось той у разгар працоўнага дня аказаўся на жывёлагадоўчым комплексе ў Башнях. Праўда, не па рабоце, а для таго, каб выпіць з вартаўніком. Сабутэльнікі распілі тры літры віна на дваіх.  Слова за слова – і паміж нецвярозымі разгарэлася спрэчка, мужчыны спрабавалі даказаць адзін аднаму “Хто з іх мужык, а хто – не”. Для перакананасці сваіх слоў вартаўнік схапіўся за нож. У выніку механізатар з пранікаючым раненнем быў дастаўлены ў рэанімацыю раённай бальніцы. Вартаўніка арыштавалі.
“Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 147 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў”. Вартаўнік можа пазбавіцца волі да васьмі гадоў, – адзначае следчы райаддзела Следчага камітэта Андрэй Селязнёў. – Падчас следства будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства. У прыватнасці, неабходна знайсці адказы на пытанні: дзе была загадчыца комплексу ў той час, калі была п’янка; як арганізаваны кантроль за тэхнікай і механізатарамі”.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *