Служба 102 сообщает: цифры и факты за минувшую неделю

Происшествия

За мінулы тыдзень у раённы аддзел унутраных спраў паступіла 61 паведамленне і заява, расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

‹Раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаны тры крымінальныя справы.

‹Зарэгістравана 13 адміністрацыйных правапарушэнняў, у тым ліку пяць – за дамашняе насілле, тры – за выраб (набыццё) самагону або паўфабрыкатаў для яго (брагі), два – за знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане.

‹Праверана 8 непаўналетніх, з якімі праводзіцца індывідуальная прафілактычная работа, адпрацоўка 24 асоб, маючых судзімасць.

‹Зарэгістравана пяць дарожна-транспартных здарэнняў, пацярпелых няма.

‹Супрацоўнікі ДАІ выявілі 60 парушэнняў правілаў дарожнага руху, у тым ліку 7 – за непрышпілены рамень бяспекі, 3 – за кіраванне транспартнымі сродкамі без правоў.

‹Правілы дарожнага руху парушылі 28 пешаходаў, у тым ліку 26 – за адсутнасць святловяртальных элементаў.

Махлярства
Жыхарцы райцэнтра ў “УКантак-це” напісала “знаёмая”, паскардзілася на сваё цяжкае матэрыяльнае становішча і папрасіла перавесці на картку 160 рублёў. Жанчына выручыла, але перад гэтым не здагадалася патэлефанаваць знаёмай і ўпэўніцца, што з просьбай звярталася менавіта яна. Грошы былі пераведзены махлярам. Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт.209 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Бела-русь. Максімальнае пакаранне, што пагражае махлярам, – пазбаўленне волі да трох гадоў.

Прэвентыўны нагляд
Над жыхаром райцэнтра, які вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі, быў устаноўлены прэвентыўны нагляд. Але мужчына тройчы яго парушыў – пасля дзесяці гадзін вечара супрацоўнікі РАУС не засталі яго па месцы жыхарства. Узбуджана крымінальная справа па арт. 421 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Парушальніку пагражае арышт або пазбаўленне волі да аднаго года.

Апоры
Жыхарка Наваполацка звярнулася ў РАУС з той нагоды, што з яе дачнага дома ў в. Лоўжа прапалі металічныя апоры для агароджы. Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі махляроў, імі аказаліся двое жыхароў в. Пабеда. Узбуджана крымінальная справа.

Дыстанцыя
На аўтадарозе Р-20 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Вадзіцель з Узбекістана, які ехаў на вялікагрузным ДАФе, не захаваў патрэбую дыстанцыю з аўтамабілем, што рухаўся ўперадзе. У выніку – сутыкнуўся з земляком. Ад моцнага ўдару аўтамабілі з’ехалі ў кювет. Віноўніку ДТЗ пагражае штраф да 20 БВ з пазбаўленнем права кіраваць транспартнымі сродкамі на два гады або без пазбаўлення.

Нецвярозы
Супрацоўнікі ДАІ прыпынілі ў райцэнтры шумілінца, які ў стане алкагольнага ап’янення ехаў за рулём легкавушкі. Парушальніку пагражае штраф у 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Пешаход
Жыхар райцэнтра пераходзіў праезную частку па вуліцы Юбілейнай па-за пешаходным пераходам. На парушальніка Правілаў дарожнага руху складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф да трох базавых велічынь.

Людміла ЗУЙКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *