Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне за мінулы тыдзень расказаў намеснік начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў Юрый Аляксеевіч Арлоў.
Магазін

На мінулым тыдні ў РАУС паведамілі, што ў “Мясной лаўцы”,  магазіне “Вітконпрадукта”, пашкоджаны замкі на ўваходных дзвярах. Высветлілася, што ноччу нехта пранік у магазін праз памяшканне склада і забраў з касы выручку – 6,2 мільёна рублёў. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Картка
Жыхарка в. Ляжні напісала заяву ў міліцыю з просьбай прыцягнуць да адказнасці сястру, якая напярэдадні кінулася на яе з кулакамі і забрала дзве банкаўскія карткі і паперу ў нумарамі пін-кодаў. Па чужой картцы жанчына атрымала ў банкамаце 350 тысяч рублёў. Узбуджана крымінальная справа. Жанчыне пагражае штраф або па-праўчыя работы на тэрмін  да двух гадоў, або арышт, або абмежаванне волі ад 2 да 5 гадоў, або пазбаўленне волі да 5 гадоў.

Са зводак ДАІ
Не прыпыніўся

Жыхар Полацка, які імчаў па дарозе Р-20 на “Жыгулях”, не выканаў патрабаванне супрацоўніка ДАІ спыніцца. Больш таго, вадзіцель прыбавіў хуткасці, каб уцячы. Але гэтага зрабіць не ўдалося. Вадзіцель толькі наехаў на металічную агароджу. Як высветлілася, кіроўца знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, а на легкавушку не быў пройдзены тэхнічны агляд. Аўтамабіль дастаўлены на штрафную стаянку РАУС. На вадзіцеля скла-дзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы, якія накіраваны для далейшага разгляду па месцы жыхарства парушальніка.

На чужой машыне
Супрацоўнікі ДАІ спынілі жыхара а.-г. Мішневічы, які ехаў на аўтамабілі ”Фальксваген-Пасат” у нецвярозым стане. Як высветлілася, мужчына кіраваў машынай сваёй знаёмай, якая ў гэты час знахо-дзілася ў салоне. На вадзіцеля складзены два адміністрацыйныя пратаколы: за тое, што быў нецвярозы і за тое, што ў аўтамабіля не быў пройдзены тэхагляд. На гаспадыню “Фальксвагена” складзены адміністрацыйны пратакол за тое, што перадала руль нецвярозаму кіроўцу. Абодвум пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх праў на тры гады.

Марыхуана
На аўтадарозе Віцебск-Полацк (мяжа Латвіі) быў спынены жыхар Шуміліна, які ехаў на аўтамабілі “Хонда” ў стане наркатычнага ап’янення. Як высветлілася, мужчына ўжываў марыхуану. Яму пагражае штраф да 100 БВ і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тры гады.

Кола
Жыхар Шуміліна, які ехаў па аўтадарозе Р-20 на аўтамабілі ВАЗ, не ўпэўніўся ў спраўнасці транспартнага сродку. У час руху ў “Жыгулях” адкруцілася задняе кола, якое пашкодзіла сустрэчны аўтамабіль “Івека”. Як высветлілася, вадзіцель ВАЗа не меў пры сабе вадзіцельскіх правоў, на аўтамабіль не быў пройдзены тэхагляд. На мужчыну складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, якія будуць разгледжаны на адміністрацыйнай камісіі ДАІ РАУС.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *