Происшествия. Криминал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал
Лічбы

У гэтым годзе ў нашым раёне зарэгістраваны 93 крымінальныя справы (61 з іх – раскрыта), 48 крадзяжоў (20 – раскрыта). Таксама зарэгістраваны 4 грабяжы, 3 цяжкія цялесныя пашкоджанні, 4 пагрозы забойствам, адно махлярства.

Крадзеж
Новабудоўлю жыхара Обалі абрабавалі, прапалі асабістыя рэчы гаспадара. Агульны ўрон ацэнены ў 2,5 мільёна рублёў. Як высветлілася, у чужым доме пабываў ураджэнец Краснаярска. Ён адагнуў металічную рашотку падвала і трапіў у пакой дома.

Рэха вайны
На полі ля в. Прыазёрная быў знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны калібру 105 мм. На наступны дзень на гэтым жа полі знойдзены яшчэ два снарады і міна. Два дні запар у в. Прыазёрная прыязджалі сапёры, якія абясшкодзілі і знішчылі боепрыпасы.

Грошы
У міліцыю звярнулася жыхарка в. Чаронка. Жанчына расказала, што пакуль яе не было дома, нехта выставіў аконнае шкло, пранік у дом і ўкраў 500 тысяч рублёў. Як устанавілі следчыя, чужыя грошы прыбраў да рук непрацуючы мясцовы жыхар. Ён прыхапіў яшчэ і прадукты харчавання. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымінальная справа.

Тапельца
Жыхарка в. Надзежына звярнулася ў РАУС з той нагоды, што яе сужыцель паехаў на рыбалку і не вярнуўся. На беразе былі знойдзены асабістыя рэчы прапаўшага. У выніку пошукавых работ  труп мужчыны быў знойдзены ў Заходняй Дзвіне. Высвятляецца, пры якіх абставінах патануў рыбак.

Са зводак ДАІ
Не прапусціў “Форд”

На аўтадарозе Р-20 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Жыхар Віцебска, які паварочваў на МАЗе на аўтазаправачную станцыю, не прапусціў “Форд”, што ехаў з Шуміліна. Вадзіцель “Форда” быў вымушаны рэзка затармазіць, у выніку чаго з’ехаў у кювет. Людзі не пацярпелі, а на віцябляніна складзены адміністрацыйны пратакол. Яму пагражае штраф ад 5 да 20 базавых велічынь або пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на пяць гадоў.

Нецвярозыя
Ноччу на аўтадарозе Віцебск-Полацк быў затрыманы жыхар а.-г. Кардон, які ў стане алкагольнага ап’янення сеў за руль мапеда “Альфа”. Алкатэстар паказаў 0,89 пра-міле.  Пры гэтым мужчына не меў правоў кіравання. Цяпер яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь.

* * *
На вуліцы Суворава ў Шуміліне супрацоўнікі ДАІ затрымалі мясцовага жыхара, які ехаў на аўтамабілі  “Форд” у стане алкагольнага ап’янення і не меў правоў кіравання і страхоўкі. Складзены тры адміністрацыйныя пратаколы. Мужчына выкліканы на адміністрацыйную камісію ДАІ РАУС.
Па матэрыялах РАУС падрыхтавала  Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №40 ад 26.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *