2 апреля – День единения народов Беларуси и России

Актуалии

2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор “Аб стварэнні Садружнасці Расіі і Беларусі”. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў аформлены Дагавор “Аб стварэнні Саюза Расіі і Беларусі”, у ходзе развіцця якога і была сфарміравана Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі. Ініцыятарам інтэграцыі дзвюх дзяржаў выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка. Яго прапановы падтрымаў першы прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын.
Саюзная дзяржава, як запісана ў Дагаворы аб яго стварэнні, — гэта свецкая, дэмакратычная, сацыяльная, прававая дзяржава, у якой прызнана палітычная і ідэалагічная разнастайнасць. Саюзная дзяржава базіруецца на прынцыпах суверэннай роўнасці Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, добраахвотнага і добрасумленнага выканання імі ўзаемных абавязацельстваў. Асновай яе з’яўляецца размежаванне прадметаў вядзення і паўнамоцтваў  паміж Саюзнай дзяржавай і дзяржавамі-ўдзельніцамі. І Беларусь, і Расія з улікам добраахвотна перададзеных Саюзнай дзяржаве паўнамоцтваў ахоўваюць свае суверэнітэт, незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, дзяржаўнае ўладкаванне, канстытуцыю, дзяржаўны сцяг, герб і іншыя атрыбуты дзяржаўнасці.
У саюзнай дзяржаве прызнаюцца і роўным чынам абараняюцца ўсе формы ўласнасці, якія прызнаюцца на тэрыторыях дзяржаў-удзельніц, і забяспечваюцца роўныя правы грама-дзян на набыццё, валоданне, карыстанне і распараджэнне маёмасцю.
4 красавіка ў 16.30 у ГДК адбудзецца святочны канцэрт «Дзве сястры – Беларусь і Расія»,
прысвечаны Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Уваход свабодны.
Надрукавана ў №24 (8890) ад 01.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *