Не клади плохо – не вводи вора в соблазн

Происшествия Экономика

То рухавікі ўкралі, то бульбу вынеслі
Дзяржава кожны год выдае крэдыты сельгаспрадпрыемствам на пакупку новай тэхнікі, дапамагае ў будаўніцтве зернесушыльных комплексаў. Але ж на некаторых прадпрыемствах не даражаць гэтым, эканомяць на звычайнай лямпачцы ці на заробку вартаўніка, а губляюць мільёны, адзначае намеснік начальніка РАУС І. А. Шаціла.
Супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў у гэтым годзе зарэгістравана дзесяць крадзяжоў дзяржаўнай уласнасці. Гэта вельмі непакоіць, – расказаў начальнік штаба РАУС У. І. Ушал. – А за ўвесь мінулы год быў усяго адзін такі выпадак, калі абрабавалі нарыхтоўчы магазін у Обалі. Злачынцаў тады знайшлі па гарачых слядах.
Часцей за ўсё па крадзяжах віна ляжыць на саміх прадпрыемствах, якія пацярпелі, робіць вывады Уладзімір Ігнатавіч.  Дзяржаўную маёмасць кідаюць без нагляду, мехдвары не агароджваюць, няма патрэбнага асвятлення на тэрыторыі майстэрняў. Часта вартаўніка наогул няма.
А калі ён і ёсць, то часта фармальна. Як, напрыклад, у “Ульскім”. Са складскога памяшкання ў Кардоне тут нядаўна ўкралі пяць акумулятарных батарэй і зварачны апарат, шкода склала больш за два мільёны рублёў. Памяшканне ахоўваецца. Толькі дзе ў гэты час быў вартаўнік?
З зернесушыльнага комплексу ў Язвіне ўкралі пяць электрарухавікоў і сто метраў электракабелю. Шкода, нанесеная ААТ “АграБаравінка”, складае каля двух мільёнаў рублёў. Тэрыторыя комплексу не ахоўвалася
У СФГ “Крыніца” з арачніка, што ў вёсцы Макаўе ўкралі больш за тысячу кілаграмаў бульбы суперэліты гатунку “Няптун”, пабывалі і ў бульбасховішчы суседняй вёскі Галі, адкуль укралі некалькі мяшкоў бульбы “Талісман”. Агульны кошт украдзенай бульбы пацягнуў на восем мільёнаў рублёў з гакам. Бульбасховішчы не ахоўваліся вартавой службай, нават не былі асветлены.
Некаторыя з ўзбуджаных крымінальных спраў раскрыты. Устаноўлены асобы злачынцаў, якія ўкралі зерне ў “Ульскім”, расказаў намеснік начальніка РАУС Ю. А. Арлоў, а нядаўна затрыманы непрацуючы ўраджэнец з Мішкавіч, ён разам са сваім знаёмым, непрацуючым жыхаром Віцебска, абакраў майстэрню ў Ляжнях, а таксама бульбасховішчы ў Галях і Макаўі. Месца знаходжанне віцябляніна ўстанаўліваецца.
Падрыхтавала Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *