На полях района идёт химпрополка

Сельское хозяйство Эканоміка

Правесці работы ў аптымальныя тэрміны
Здаецца, нядаўна ў раёне закончылі сяўбу яравых зерневых і зернебабовых, а сёння на палетках ужо вядзецца работа па хімпраполцы.

«Пустазелле “не дрэмле”, часам усходзіць раней за зерневыя, – кажа начальнік раённай інспекцыі па насенняводству, каранціне і ахове раслін А. А. Шалюта. – У раёне трэба правесці хімпраполку на 7740 гектарах яравых зерневых і зернебабовых. Аптымальныя тэрміны – у фазе кушчэння».
На 26 мая ў раёне праведзена хімічная праполка на 1053 гектарах, дзе растуць ячмень, пшаніца і авёс. Узначальваюць раённую зводку ААТ “Лаўжанскае” (праполка праведзена на плошчы  51,5% да патрэбнага), СФГ “Раднік” (46,9%) і УП «Шумілінскі райаграсэрвіс» (30,6%). Па аднаму-два штангавыя апырсквальнікі працуюць на палетках гаспадарак раёна.
Але не ва ўсіх так. У чым прычына? “Кіраўніцтва і агранамічная служба“АграБаравінкі”, “Ульскага” і “Сіроцінскага” не паклапаціліся загадзя закупіць ядахімікаты. Гэта ўпушчэнне, – зазначыў Аляксандр Анатольевіч.  – Гербіцыды трэба закупіць тэрмінова і неадкладна, і на гэтым тыдні прыступіць да работы”.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Надрукавана ў № 41 ад 27.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *