Подготовке к предстоящей зиме было посвящено заседание Шумилинского райисполкома

Актуалии Президент

Забяспечыць поўную гатоўнасць да зімы

На пасяджэнне райвыканкама, якое традыцыйна адбываецца ў апошнюю пятніцу месяца, былі запрошаны начальнікі ўпраўленняў і аддзелаў райвыканкама, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў адукацыі раёна. Правёў пасяджэнне старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў.

Падрыхтоўка да зімы 2016/2017 года
У апошнія дні мая, калі наперадзе летнія спякотныя месяцы, на пасяджэнні райвыканкама размова ішла пра падвядзенне вынікаў прайшоўшага ацяпляльнага перыяду і задачы па падрыхтоўцы да работы арганізацый раёна ў асенне-зімовы перыяд 2016/2017 гадоў. Намеснік старшыні райвыканкама Алег Быкаў прадставіў падрабязны аналіз работы усіх арганізацый мінулай зімой. Асаблівы акцэнт быў зроблены на рабоце жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна. У мінулым го-дзе пры падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду ва УП ЖКГ былі выкананы ўсе запланаваныя работы, шэраг пазапланавых мерапрыемстваў. Гэта дазволіла сэканоміць 958,7 тоны ўмоўнага паліва, паказчык энергазберажэння выкананы на ўзроўні мінус 7,2% (заданне мінус 7%). За кошт увядзення катла на шчапе ў кацельні Обаль знізілася спажыванне прыроднага газу. Доля мясцовых відаў паліва па раёне склала 52,1% (заданне 58%). Ацяпляльны перыяд прайшоў без збояў.
Але асноўныя задачы былі акрэслены ў рамках падрыхтоўкі да новага ацяпляльнага сезона. Задачы перад усімі арганізацыямі стаяць напружаныя.
Трэба падрыхтавацца ў адпаведнасці са строгімі нормамі тэхнічных рэгламентаў, правесці неабходныя рамонты, каб забяспечыць функцыянаванне ацяпляльнага абсталявання ў бесперабойным рэжыме. Так, УП ЖКГ запланаваны замена водаправода ў в. Язвіна, мадэрнізацыя кацельні з заменай катлоў у в. Мішкавічы, капітальны рамонт артэзіянскіх свідравін у Обалі, Мікіцісе, Лескавічах, капітальны рамонт 3 км цеплавых сетак ПІ-трубой і 1,5 км чорнай трубой, іншыя работы на жылых дамах і інжынерных сетках. Неабходна нарыхтаваць да пачатку ацяпляльнага сезона 25 тыс. куб. м дроў і 24 тыс. куб м. шчапы. Да 1 кастрычніка ўсе арганізацыі павінны атрымаць пашпарты гатоўнасці.
Былі заслуханы справаздачы дырэктара УП ЖКГ Івана Штуро і начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціны Мяньковай.
Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў акцэнтаваў увагу на эфектыўнасці працы, якасці работ і культуры вытворчасці ў сістэме ЖКГ. Недапушчальна зацягваць правядзенне работ, пазбаўляць жыхароў камунальных даброт на працяглы перыяд. Трэба забяспечыць такую арганізацыю работы, каб яна выконвалася хутка, якасна і з мінімальнымі выдаткамі, запатрабаваў старшыня райвыканкама. Тым больш, што перад камунальнікамі стаяць вельмі вялікія аб’ёмы работы на лета.

Нарыхтоўка кармоў
Другое пытанне парадку дня пасяджэння таксама было прысвечана падрыхтоўцы да зімы, але на гэты раз галіны жывёлагадоўлі. “Без дастатковага забеспячэння кармамі не можа ісці размова пра прыбаўку прадукцыі жывёлагадоўлі, і наогул, захавання статку. Прайшоўшая зімоўка паказала, што ў мінулым годзе былое кіраўніцтва такіх гаспадарак, як “Лаўжанскае”, “АграБаравінка”, аднеслася да нарыхтоўкі кармоў абыякава, таму ўсім раёнам прыйшлося карміць жывёлу ў гэтых арганізацыях, каб захаваць яе да пашавага перыяду, – адзначыў кіраўнік раёна. – Такая работа недапушчальная, адказнасць за яе павінны несці не толькі кіраўнікі, але спецыялісты і работнікі прадпрыемстваў, бо вынік залежыць толькі ад агульнай працы”.
Першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Андрэй Кузняцоў паведаміў пра задачы, якія стаяць перад аграрыямі раёна па нарыхтоўцы кармоў. На стойлавы перыяд трэба нарыхтаваць 27 цэнтнераў кармавых адзінак травяністых кармоў на ўмоўную галаву жывёлы, а гэта значыць, трэба назапасіць 6 тыс. т сена, па 90 тыс. т сенажу і сіласу. Для нарыхтоўкі сенажу трэба ўбраць 5830 га шматгадовых траў і 6449 га палепшаных сенакосаў і пашаў. Закладка сіласу будзе забяспечана з 3 тыс. га кукурузы і 2 тыс. га аднагадовых траў.
Для корманарыхтоўкі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна маецца 25 кормаўборачных камбайнаў, 40 трактарных касілак, 20 трактарных варушылак, 18 прэс-падборшчыкаў, 54 прычэпы. Але, як адзначыў Андрэй Кузняцоў, гатоўнасць тэхнікі складае ад 57% да 90%, для рамонту тэхнікі патрэбна больш за 3 мільярды рублёў.
Былі заслуханы справаздачы кожнага кіраўніка сельгаспрадпрыемстваў па падрыхтоўцы да корманарыхтоўкі. Старшыня райвыканкама Аляксандр Снараў адзначыў, што масавае кашэнне траў пачнецца на наступным тыдні. Галоўнае патрабаванне – якасць кармоў, якія будуць нарыхтоўвацца. Ён зноў скіраваў увагу на неабходнасць жорсткага ўліку паліва, за які будуць персанальна адказваць кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак і райсельгасхарчу.

Санітарны стан устаноў адукацыі
Выступаючы па трэцім пытанні парадку дня, галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Конышаў расказаў пра праверкі ўстаноў адукацыі раёна ў 2015/2016 навучальным годзе, прааналізаваў выяўленыя недахопы і вызначыў тэрміны іх ліквідацыі. У ліку недахопаў, у першую чаргу, састарэлая ці няспраўная тэхніка, недахоп неабходнага тэхналагічнага абсталявання, кухоннага і сталовага посуду і іншае.  Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Мянькова паведаміла, што аддзелам распрацаваны план мерапрыемстваў па ўхіленні недахопаў, якія выявіла санітарная служба. У прыватнасці, будзе пераразмеркавана абсталяванне з устаноў адукацыі, якія рэарганізуюцца. Другая частка патрэбнага будзе закуплена за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў. Яна запэўніла, што да пачатку новага навучальнага года будуць гатовы ўсе ўстановы адукацыі.
Па абмеркаваных пытаннях былі прыняты адпаведныя рашэнні, вызначаны тэрміны выканання і адказныя асобы.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №42 ад 31.05.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *