Объявлена война борщевику, «бешеному огурцу» и другим инвазивным растениям

Общество Экология

«Чужаземцы»  атакуюць!

Інакш як «чужаземцамі» не назавеш віды раслін, занесеныя з іншых куткоў зямлі ў месцы, дзе яны раней не «пражывалі», але якія паспяхова прыстасаваліся да новых умоў і пачалі заваёўваць тэрыторыю, зачастую выцясняючы пры гэтым карэнных “жыхароў”…
Многія інвазіўныя расліны выкарыстощваюцца ў работах па азеляненні. Мы ўспрымаем іх як родныя расліны, якія выступаюць неад’емнай часткай знаёмага з дзяцінства пейзажа. І нават не здагадваемся, што растучыя ў двары ці ў суседнім лясочку кусцікі – гэта чужаземцы. А, між іншым, яны наносяць урон мясцовай флоры і фаўне, а таксама эканоміцы і здароўю чалавека. У такім варыянце яны набываюць статус агрэсара, шкодніка, і з імі даво-дзіцца змагацца.
Вучоныя называюць жывыя арганізмы, штучна перанесеныя на новую глебу, “мінамі запаволенага дзеяння”, чый негатыўны эфект становіцца яўным праз некалькі дзясяткаў гадоў. Па назіраннях біёлагаў, сёння ў 28 краінах Еўропы найбольшы ўплыў на мясцовыя экасістэмы аказваюць расліны, завезеныя з іншых кантынентаў ў пачатку ХХ стагоддзя.
Сёння да інвазіўных раслін у Беларусі адносіцца 301 від раслін, 4 з якіх растуць на тэрыторыі Шумілінскага раёна – гэта баршчэўнік Сасноўскага, клён ясенялісцевы, эхі-нацысцыс лапасны, сумнік канадскі. (рус. — золотарник)
Для барацьбы з інвазіўнымі раслінамі могуць быць выкарыстаны розныя метады, але сёння нічога лепшага за кашэнне і хімічную апрацоўку не прыдумалі.
На тэрыторыі раёна выяўлена 11 месцаў вырастання баршчэўніка Сасноўскага.  Вельмі вынікова працуюць па знішчэнні баршчэўніка Сасноўскага ў  ААТ “Лаўжанскае”. На іх тэрыторыі выяўлены тры ачагі “пражывання” гэтых агрэсараў: каля фермы Латкова (0,86 га), у раёне зернетака ў Мікіцісе (0,02 га) і ў Мясаедаве (0,02 га). Дзякуючы рэгулярнаму кашэнню і прымяненню хімічных сродкаў барацьбы ўдаецца значна змяншаць тэрыторыі “чужаземцаў”.
Раённая інспекцыя заклікае ўсіх жыхароў раёна любымі сродкамі, якія не наносяць шкоду навакольнаму асяроддзю, папярэджваць распаўсюджванне шкодных чужародных раслін.
Ірына БЛІЗНЕЦ, галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Надрукавана ў № 43 ад 03.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *