1 ліпеня 2016 года ў Беларусі завяршаецца працэс прыватызацыі жылля

Общество

1 ліпеня 2016 года ў Беларусі завяршаецца працэс прыватызацыі жылля
У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №53 “Аб некаторых пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых узаемаадносін” вызначаны тэрмін заканчэння прыватызацыі жыллёвага фонду – 1 ліпеня 2016 года.
Улічваючы, што працэс прыватызацыі ў Беларусі завяршаецца зусім хутка, раім не зацягваць з падачай дакументаў. Заявы на прыватызацыю будуць прымацца да 30 чэрвеня 2016 года ўключна. Пры гэтым у грамадзяніна павінен быць аформлены дагавор найму жылога памяшкання.
Пры падачы заявы неабходна прысутнасць наймальніка, паўналетніх членаў яго сям’і, а таксама іншых грамадзян, за якімі ў адпаведнасці з заканадаўствам захоўваецца роўнае з наймальнікам права ўладання і карыстання гэтым жылым памяшканнем. У выпадку адсутнасці апошніх неабходна прадаставіць іх пісьмовую згоду, засведчаную натарыяльна.
З 1 ліпеня 2016 года ўсё непрыватызаванае жыллё пераходзіць у разрад “камерцыйнага”, і асобы, якія пражываюць у такіх памяшканнях, апроч камунальных плацяжоў будуць абавязаны ўносіць штомесячную плату за карыстанне жылым памяшканнем.
Таксама інфармуем апекуноў і папячыцеляў аб неабходнасці прыняцця мер па прыватызацыі жылых памяшканняў дзяржаўнага жыллёвага фонду, замацаваных за дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў. Указаным грамадзянам неабходна ў тэрмін да 1 ліпеня 2016 года прыняць меры па афармленні прыватызацыі згодна з інтарэсамі дзяцей.
Прыём дакументаў для прыняцця рашэння аб прыватызацыі жылых памяшканняў ажыццяўляецца ў Шумілінскім раённым выканаўчым камітэце (2-гі паверх, каб. 303).
Па пытаннях прыватызацыі звяртайцеся па тэлефоне 4-94-95 (спецыяліст па прыватызацыі УП ЖКГ Шумілінскага раёна).
УП ЖКГ Шумілінскага раёна.
Надрукавана ў №44 ад 07.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *