В честь Николая Чудотворца в Шумилино прошёл крестный ход

Актуалии Духоўнае Общество

У гонар Мікалая Цудатворца

Свяціцель Мікалай Цудатворац –  адзін з самых шануемых праваслаўных святых. Яму прысвечаны два святы:19 снежня – дзень смерці і 22 мая – дзень перанясення мошчаў у горад Бары (Італія). Памяць свяціцеля Царква адзначае кожны чацвер. Вернікі звяртаюцца да Святога Мікалая ў самых цяжкіх жыццёвых сітуацыях.  Храм у гонар Свяціцеля Мікалая Цудатворца будуецца ў Шуміліне.
Учора ў райцэнтры адбыўся крыжовы ход ад храма Афанасія Брэсцкага да Свята-Мікалаеўскай царквы, якая будуецца. Ля сцен будоўлі прайшоў святочны малебен.
Дарэчы, сёлета праваслаўныя вернікі маюць выдатную магчымасць пакланіцца мошчам Святога Мікалая.  Падчас гістарычнай сустрэчы патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з папам Рымскім Францішкам, якая адбылася  12 лютага 2016 года, была дасягнутая дамоўленасць аб прынясенні мошчаў свяціцеля Мікалая ў Расію.
21 мая каўчэг з мошчамі прыбыў спецрэйсам у Маскву з італьянскага Бары. Мошчы былі дастаўлены ў маскоўскі храм Хрыста Збавіцеля. Патрыярх Кірыл правёў святочнае богаслужэнне напярэдадні дня памяці святога Мікалая. Да 12 ліпеня мошчы Святога Мікалая будуць знаходзіцца ў Маскве, а затым іх перавязуць у Санкт-Пецярбург, дзе яны прабудуць да 28 ліпеня.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №39 ад 23.05.2017 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *