Депутат Палаты представителей В. М. Байков провёл встречу в Лежнёвском сельском клубе

Актуалии Президент

Шчырая і зацікаўленая гаворка

У Ляжнёўскім сельскім клубе адбылася сустрэча вясковых жыхароў з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. М. Байковым. Васіль Міхайлавіч расказаў аб рабоце ў парламенце, спыніў увагу на найбольш злабадзённых пытаннях дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, аховы здароўя, іншых сфер жыцця чалавека, не прамінуў закрануць праблемы аграпрамысловага комплексу.
Пасля прамовы дэпутата перад сяльчанамі сход перайшоў на фармат дыялогу. Пытанне: у В. Ляжнях крыўдна, што да іх у вёску не “прыйшоў” аграгарадок. Ці намечана што-небудзь на ўзроўні ўрада па падтрымцы такіх вось пакрыўджаных вёсак? Адказ: распрацавана 5-гадовая праграма па сялу, аднак яе вярнуў Прэзідэнт на дапрацоўку. Галоўнае, чаго не стае ў дакуменце — эканамічнага абгрунтавання. Важна дамагчыся самаакупнасці АПК, развіваць не толькі сацыяльную сферу, а, можа, у першую чаргу ўзнімаць вытворчы патэнцыял гаспадарак.
Вялася гаворка аб прыватызацыі ведамаснага жылля, аб парытэтах цэн, наогул аб цэнавай палітыцы дзяржавы. Аўдыторыю непакоіла, ці будзе ў бліжэйшы час падаражанне цукру, алею, чаму перапрацоўшчыкі сельгаспрадукцыі жывуць больш заможна, чым тыя, хто вырошчвае збожжа, малако, мяса, лён, бульбу. Аксіёма — каб жыць прыстойна, трэба ад зямлі мець важкую аддачу, арыентавацца на высокую прадуктыўнасць жывёлы. Іншай дарогі да поспеху ў гаспадарак няма.
У сустрэчы дэпутата В. М. Байкова з сяльчанамі ў Ляжнёўскім СК прымалі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама А. М. Зайцаў, старшыня Дабейскага сельвыканкама І. І. Шалахава, старшыня  райкама прафсаюза АПК І. К. Штуро, кіраўнік ААТ “Ляжні” В. В. Яцко.
Мікалай ЯНЧЫН.
Надрукавана ў №27 ад 12.04.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *