Маша Скоринова стала победителем международного конкурса

Культура Молодёжь Образование

Маша і яе «шчаслівая» сукенка

У міжнародным музычным конкурсе “Палескі агеньчык”, які нядаўна ладзіўся ў Драгічыне, узялі ўдзел юныя музыканты з 13 краін свету, сярод якіх ЗША, Кітай і іншыя. Гэты конкурс праводзіўся ўсяго ў другі раз, але ўжо зразумела, што паўдзельнічаць у ім могуць дазволіць сабе толькі самыя таленавітыя і падрыхтаваныя музыканты. Такія, напрыклад, як Марыя Скорынава.

Гэта васьмігадовая дзяўчынка займаецца ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў па класу фартэпіяна з педагогам Ганнай Красоўскай. Маша – вопытная ўдзельніца і неаднаразовая пераможца разнастайных рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў, лаўрэат абласной прэміі па падтрымцы таленавітай моладзі.

Уявіце: выходзіць яшчэ сапраўды зусім маленькая дзяўчынка з вялізнымі банцікамі, у сваёй “шчаслівай” колеру марской хвалі сукенцы на сцэну, усміхаецца зале і садзіцца за фартэпіяна… І зала, і самае патрабавальнае журы, вядома, чакаюць ад канкурсанткі добрай ігры, але тое, што робіць за клавішамі Маша, заўжды – нечаканасць, нейкая фантастыка. Ёй доўга апладзіруюць, з ёй абавязкова хочуць сфатаграфавацца, а яшчэ спытаць: і дзе гэта ваша Шуміліна знаходзіцца, і што за незвычайныя дзеці там растуць? Дарэчы, Ганна Красоўская нейкі час выкладала музыку і ў іншых школах і сцвярджае, што такіх таленавітых дзяцей, як у Шуміліне, няма нідзе.

Маша – з членамі журы

Праўда, аднаго таленту для такога высокага выніку мала, гэта вам скажа любы музыкант. Інструмент нельга пакідаць у спакоі і на дзень – не даруе такой няўвагі. Кожную кампазіцыю пажадана сыграць разоў 10. А да “Палескага агеньчыка” Маша рыхтавала чатыры творы. Вось і падлічыце. Але менавіта вынікам гэтай недзіцячай настойлівасці становяцца гучныя перамогі. І з Драгічына дзяўчынка таксама прыехала з першым месцам. Вось так самазабыўна і шчыра праслаўляюць дзеці сваю малую Радзіму.

А прызнанне вельмі важнае для артыста, яно радуе, натхняе. Вось і Маша са сваёй настаўніцай ужо рыхтуюцца да новага конкурсу. Поспехаў!

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.

У час рэпетыцыі з настаўніцай Ганнай Красоўскай


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *