33 шумилинца отправятся на срочную службу в осенний призыв

2023 – Год мира и созидания Молодёжь Общество

Прыйшоў іх час абараняць нас

Абараняць Радзіму – святы і ганаровы абавязак. Так было спрадвеку і так будзе. Стала добрай традыцыяй двойчы на год – вясной і восенню – праводзіць у Шуміліне Дзень прызыўніка, калі хлопцаў урачыста адпраўляюць на тэрміновую вайсковую службу. 20 кастрычніка такія ўрачыстасці ладзіліся для 33 шумілінскіх хлопцаў, якія ў бліжэйшы час папоўняць рады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства пачалося з ускладання кветак да помніка землякам у скверы Воінскай славы, дзе да прызыўнікоў звярнуўся актывіст раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Ромас Юхневічус,і мітынга на брацкіх могілках з афіцэрскім наказам старшыні раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Валерыя Жандарава.

Асноўныя мерапрыемствы прайшлі ў раённым цэнтры культуры. На ўрачыстасцях прысутнічала кіраўніцтва раёна, актывісты грамадскіх арганізацый, старшакласнікі шумілінскіх СШ № 1 і СШ № 2.

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава павіншавала хлопцаў з новай старонкай у іх жыцці і пажадала годнай службы. Па ініцыятыве раённай арганізацыі ГА «Белая Русь», адзначыла яна, да акцыі «Падарунак прызыўніку» далучыліся ўстановы адукацыі раёна – кожны прызыўнік атрымаў падарункі, зробленыя школьнікамі.

Да віншаванняў далучыўся начальнік адасобленай групы Шумілінскага раёна ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Андрэй Собін, старшыня раённай арганізацыі «Фонду міру» Людміла Шаўцова.

Блаславіў прызыўнікоў на святую справу – абарону Айчыны – шумілінскі благачынны протаіерэй Фёдар Пучынскі.

Адпраўка маладога папаўнення ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь пачнецца на гэтым тыдні.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *